17 траўня 2024, Пятніца, 16:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СМІ: Расейскія «вагнераўцы» прыбылі ў Мазамбік

8
СМІ: Расейскія «вагнераўцы» прыбылі ў Мазамбік
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

У Мазамбіку расейскія найміты будуць дапамагаць ураду весці барацьбу з джыхадыстамі.

Расейскія найміты і ўзбраенне прыбылі ў Мазамбік для падтрымкі мясцовага рэжыму.

Аб гэтым паведамляецца ў матэрыяле The Times, паведамляе unian.net.

Адзначаецца, што гэта адзін з апошніх прыкладаў таго, як ўрады афрыканскіх краін звяртаюцца да Масквы для развязання сваіх праблем, дазваляючы ёй нарошчваць свой уплыў у рэгіёне. У Мазамбіку расейскія найміты будуць дапамагаць ураду весці барацьбу з джыхадыстамі.

Так, у краіну прыбыў кантынгент з прыкладна 200 байцоў, у які ўваходзяць элітныя падраздзяленні, а таксама тры баявыя верталёты з экіпажамі. Расейцы, як сцвярджаецца, будуць займацца падрыхтоўкай урадавых сіл і надаваць ім баявую падтрымку ў правінцыі Кабу-Дэлгаду. За мінулыя два гады ў рэгіёне адбыўся шэраг жорсткіх інцыдэнтаў: баевікі палілі вёскі і забівалі мясцовых жыхароў. Сотні людзей былі вымушаныя пакінуць свае дамы. Паведамляецца, што сярод расейскага кантынгенту ёсць і байцы «ПВК Вагнера» - сумна вядомага расейскага фармавання, найміты якога ваявалі ва Украіне і Сірыі. Раней паведамлялася, што расейскія найміты «ПВК Вагнера» трэніруюць мясцовых жаўнераў у Судане і Цэнтральнаафрыканскай Рэспубліцы.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках