7 траўня 2024, aўторак, 19:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ад кіраўнікоў райвыканкамаў патрабавалі спаць з тэлефонамі

15
Ад кіраўнікоў райвыканкамаў патрабавалі спаць з тэлефонамі
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Пра гэта паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення арганізацыйна-кадравай работы Віцебскага аблвыканкама.

Пра тое, якія патрабаванні да кіраўнікоў раённай вертыкалі прад'яўляе начальства, распавёў на судзе сведка ў справе ў дачыненні да экс-старшыні Шумілінскага райвыканкама Аляксандра Снарова.

Начальнік галоўнага ўпраўлення арганізацыйна-кадравай работы Віцебскага аблвыканкама Уладзімір Давыдоўскі распавёў пра працоўную дысцыпліну ў вертыкальшчыкаў.

З яго слоў, пры ранейшым кіраўніку аблвыканкама - Аляксандры Косінцы - усё было вельмі строга.

- Аляксандр Мікалаевіч патрабаваў ад падначаленых ледзь не з тэлефонам спаць, камандзіроўкі ўзгадняць з кіраўніцтвам. Даходзіла да дысцыплінарнай адказнасці, калі чалавек не выконваў гэтыя рэчы. Цяперашні кіраўнік аблвыканкама Мікалай Мікалаевіч Шарстнёў такіх жорсткіх патрабаванняў да старшыняў райвыканкамаў не выказвае, - прыводзіць tut.by словы Давыдоўскага.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках