11 траўня 2024, Субота, 1:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ці чакаць зніжэння коштаў жытла ў Менску ў найбліжэйшыя гады?

15
Ці чакаць зніжэння коштаў жытла ў Менску ў найбліжэйшыя гады?

У 2015-2017 годзе нерухомасць у беларускай сталіцы імкліва патаннела.

Калі на канец 2014 года «квадрат» у Менску каштаваў агулам амаль 1700 даляраў, то да верасня 2017 года - меней за 1200 даляраў, піша Office life.

- Не думаю, што ў найбліжэйшыя гады мы зноў пабачым такое ж моцнае падзенне коштаў. Цяпер не будуецца столькі, колькі яшчэ 5-6 гадоў таму, - перакананы дырэктар сталічнай інжынірынгавай кампаніі «Надзейны дом» Аляксандр Андрыянаў. - Чаму ў 2015-2017 гадах абрынуліся кошты нерухомасці? Таму што на рынку была «мыльная бурбалка». Забудоўшчыкі набралі крэдытаў, пабудавалі жыллё, а кватэры ніхто не набываў: у людзей не было грошай. Абслугоўванне нерухомасці абыходзіцца дорага, таму давялося зніжаць кошты, каб усе распрадаць.

На думку экспэрта, сёння рынку «мыльная бурбалка» не пагражае. Забудоўшчыкі больш узважана падыходзяць да пытання будаўніцтва.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках