11 траўня 2024, Субота, 2:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Барысаўцы: Лукашэнка, мы знайшлі для цябе «рай»

11
Барысаўцы: Лукашэнка, мы знайшлі для цябе «рай»

Толькі ён не на ўскраіне Беларусі.

Пра гэта гаворыцца ў лісце, які прыйшоў у рэдакцыю Charter97.org:

- У Барысаве толькі што скончылася свята ўраджаю, якое праходзіла на стадыёне. Працяглы час ішла падрыхтоўка горада Барысава да гэтага мерапрыемства. На гэта былі выдадзеныя немалыя грошы. Барысаўцы, якія пражываюць ўсяго за 3 кіламетры ад Барысаў-Арэны, на вуліцы Дняпроўскай, хочуць падзяліцца з вамі, як іх вуліца выглядае цяпер, праз тыдзень пасля «Дажынак».

На некаторых вуліцах, бліжэй да цэнтра, здымалі яшчэ добры асфальт і клалі новы, а нам нават дзюры не залаталі. Трава стаіць па пояс, дворнікаў скарачаюць, тэрыторыя прыбіраецца вельмі дрэнна.

Уладам хоць трава не расці, ніхто тут не бывае, людзі тут ніхто і нішто. Лукашэнка, мы знайшлі для цябе рай, які ты шукаў. Толькі ён не на ўскраіне Беларусі, а ўсяго за 70 кіламетраў ад Менска. Запрашаем цябе наведаць гэтае «райскае месца» і адчуць пачуццё гонару за незалежную Беларусь!

«Ездим по ухабам, трещинам и ямам:

Денег на ремонты много надо нам...

Эх, ума у власти просто нет ни грамма,

Ямы на дорогах — в голове — бедлам!

Ямы на дороге — дыры на асфальте,

От того, что дыры, видно, в Голове.

Только дураками жить, наверно, хватит:

Главных бед в Беларуси..., как известно — две», - пішуць чытачы Charter97.org.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках