11 траўня 2024, Субота, 3:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На будаўніцтве «Паўночнага струменю-2» выкарыстоўвалі прымусовую працу зняволеных

7
На будаўніцтве «Паўночнага струменю-2» выкарыстоўвалі прымусовую працу зняволеных

Пра гэта паведаміў расейскі праваабаронца.

Пры будаўніцтве газаправода «Паўночны струмень-2» расейскія ўлады незаконна выкарыстоўвалі прымусовую працу зняволеных. Пра гэта 22 кастрычніка ў Страсбуры падчас міжнароднай канферэнцыі «Пуцінскі газаправод «Паўночны струмень-2» і яго сапраўдны кошт для Еўропы» заявіў заснавальнік праваабарончай арганізацыі «ГУЛАГу – НЕ» Уладзімір Асечкін, паведамляе ukrinform.ua.

«Паводле практыкі, якая ўжывалася ў ГУЛАГу ў СССР, сёння расейскія ўлады і дзяржкарпарацыі выкарыстоўваюць прымусовую працу зняволеных. Мы маем звесткі ад былых супрацоўнікаў сістэмы выканання пакаранняў і сваякоў зняволеных, што толькі за папярэдні год праца зняволеных выкарыстоўвалася для будаўніцтва падстанцыі ў рамках праекта «Паўночны струмень-2», - сказаў праваабаронца.

Асечкін дадаў, што ў апошнія пяць гадоў да такіх незаконных работ прыцягваліся тысячы зняволеных.

Ён адзначыў, што зняволеныя працуюць у цяжкіх умовах, без выканання захадаў бяспекі, у выніку чаго многія з іх атрымалі вытворчыя траўмы.

Асечкін паведаміў, што ягоная арганізацыя да канца года апублікуе восьмую серыю дакументальнага фільма «Хронікі ГУЛАГа», дзе расказана аб выкарыстанні рабскай працы зняволеных у Расеі.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках