28 траўня 2020, Чацвер, 4:57
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Шаўчэнка увайшоў у топ-20 найлепшых футбалістаў 21-га стагоддзя

3
Шаўчэнка увайшоў у топ-20 найлепшых футбалістаў 21-га стагоддзя

Узначаліў рэйтынг зорны нападнік «Барсэлоны» Ліянэль Мэсі.

Аўтарытэтнае выданне The Independent склала рэйтынг ста найлепшых футбалістаў ХХI стагоддзя. Рэйтынг быў складзены шляхам галасавання дзесяці журналістаў, піша unian.net.

У топ-20 рэйтынгу ўвайшоў экс-форвард кіеўскага "Дынама", "Мілана" і "Чэлсі" Андрэй Шаўчэнка, які размясціўся на 19-м месцы.

Узначаліў рэйтынг форвард "Барсэлоны" Ліянэль Мэсі, які выперадзіў нападніка "Ювэнтуса" Крышціяну Ранальду. У топ-3 таксама ўвайшоў экс-хафбэк "Барсэлоны" Хаві.

Топ-10 рэйтынгу выглядае наступным чынам:

1. Ліянэль Мэсі

2. Крышціяну Ранальду

3. Хаві

4. Раналдзіньё

5. Андрэс Іньеста

6. Ранальда

7. Т’еры Анры

8. Зінэдын Зыдан

9. Кака

10. Фабіё Канавара

У топ-20 увайшлі Андрэа Пірла, Сэрхіё Рамас, Джанлуіджы Буфон, Філіп Лам, Луіш Фігу, Луіс Суарэс, Сэрджыё Бускетс, Стывэн Джэрард, Андрэй Шаўчэнка і Нэймар.