8 траўня 2024, Серада, 5:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польшча будзе супрацоўнічаць з NASA ў праграме актыўнасці на Месяцы

4
Польшча будзе супрацоўнічаць з NASA ў праграме актыўнасці на Месяцы
ФОТА: СHARTER97.ORG/ІВАН МЯЖУЙ

Чым Варшава можа дапамагчы ў новай месячнай місіі?

Польшча і Злучаныя Штаты Амэрыкі выказалі жаданне супрацоўніцтва ў праграме вяртання на Месяц, піша «Радыё Польшча». Адпаведнае пагадненне падпісалі ў Вашынгтоне кіраўнік NASA (Нацыянальная адміністрацыя аэранаўтыкі і космасу) ЗША Джым Брайдэнстайн і старшыня Польскага касмічнага агенцтва Міхал Шаняўскі. Падпісанне адбылося на Міжнароднай канферэнцыі астранаўтыкі, што праходзіла ў Вашынгтоне.

Міхал Шаняўскі, старшыня Польскага касмічнага агенцтва (PolSA) паведаміў, што Польшча стане адной з краін, якія супрацоўнічаюць з NASA: «Мы размаўляем пра тое, якім чынам мы будзем рэалізоўваць супольныя місіі на Месяц або Марс, якія амбіцыі маюць асобныя краіны, якія тэхналогіі яны развіваюць і як мы можам дапаўняць адно аднаго». Паводле ягоных слоў, удзел у еўрапейскіх касмічных праграмах не выключае супрацоўніцтва з амэрыканцамі.

«Перш за ўсё, мы з'яўляемся часткай еўрапейскай сістэмы. Сёлета Польшча ўвайшла ў Еўрапейскі кансорцыюм, які на замову Еўрапейскай камісіі забяспечвае еўрапейскую інфраструктуру, створаную на дзясяткі мільярдаў еўраў з нашых падаткаў. Але, несумненна, мы таксама хочам развіваць супрацоўніцтва з амэрыканцамі. Вельмі важным партнёрам для нас з'яўляецца таксама Украіна», - сказаў Міхал Шаняўскі.

Супрацоўніцтва паміж Польскім касмічным агенцтвам і NASA ахоплівае, сярод іншага, сталую чыннасць на Месяцы і вакол яго. Яна будзе ажыццяўляцца ў рамках амэрыканскай праграмай Artemis, якая плануе доўгую прысутнасць людзей на Месяцы да 2024 года.

Самыя вялікія дасягненні польскіх спецыялістаў тычацца касмічнай робататэхнікі, даследаванняў сітуацыйнай свядомасці ў космасе і кіравання сеткамі сучасных лазэраў і тэлескопаў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках