6 траўня 2024, панядзелак, 15:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У інтэрнэт патрапілі звесткі 60 мільёнаў крэдытных картак расейскага Сбербанка

6
У інтэрнэт патрапілі звесткі 60 мільёнаў крэдытных картак расейскага Сбербанка

Гэта стала найбольшым выцекам у банкавым сэктары РФ.

На чорны рынак у інтэрнэт трапілі звесткі 60 мільёнаў крэдытных картак кліентаў Сбербанка, паведамляе dw.com са спасылкай на газету "Коммерсант". Як адзначае выданне, аб'ява аб продажу "свежай базы вялікага банка" з'явілася ў канцы мінулага тыдня на спецыялізаваным форуме, заблакаваным “Роскомнадзорам”. Са слоў прадаўца, ён рэалізуе звесткі пра больш чым 60 млн крэдытных картак.

Першым аб'яву заўважыў заснавальнік кампаніі DeviceLock Ашот Аганесян. Патэнцыйным пакупнікам прапануецца спраўдзіць сапраўднасць базы звестак на выпрабавальным фрагменце з 200 радкоў. Кожны радок прадаецца за пяць рублёў. У кампаніі DeviceLock мяркуюць, што ў базе змяшчаюцца "звесткі рэальных людзей, якія маюць карткавыя рахунку ў Сбербанку".

Крыніца "Коммерсанта", блізкая да ЦБ Расеі, на падставе вывучэння "пробніка" прыйшла да высновы, што ён з'яўляецца "выладоўваннем базы" Сбербанка. Карэспандэнты "Коммерсанта" ў якасці эксперыменту папрасілі знайсці ў базе свае звесткі. Пры гэтым прадавец падаў інфармацыю аб крэдытных картках карэспандэнтаў, у тым ліку аб ранейшых месцах працы, якія змяніліся за апошнія тры гады. Супалі і нумары кантрактаў аб адкрыцці крэдытных картак і імёны супрацоўнікаў, якія падпісалі іх.

Найбольшы выцек у банкавым сэктары Расеі

Ашот Аганесян назваў магчымую выцек звестак аб кліентах Сбербанка найбольшым у расейскім банкавым сэктары. У самым Сбербанку паведамілі, што праводзяць унутранае расследаванне. "Асноўная версія інцыдэнту - наўмысныя злачынныя дзеянні аднаго з супрацоўнікаў, бо знадворнае пранікненне ў базу звестак немагчымае з прычыны яе ізаляванасці ад вонкавай сеткі. Выкрадзеная інфармацыя ў кожным выпадку ніяк не пагражае захаванасці сродкаў кліентаў", - падкрэсліваецца ў паведамленні, выкладзеным на сайце крэдытнай установы.

У Сбербанку запэўнілі, што выкрадзеная інфармацыя не дазволіць злачынцам спісаць грошы з картак кліентаў, бо ў ёй няма кодаў CVV, акрамя таго, кожная транзакцыя без падавання карткі ў Сбербанку пацвярджаецца аднаразовым SMS-паролем.

Прадстаўнікі крэдытнай арганізацыі таксама заявілі "Коммерсанту", што аб'ём актыўных крэдытных картак банка ў некалькі разоў меншы за заяўленыя ў інтэрнэце 60 мільёнаў. Паводле звестак газэты, Сбербанк мае цяпер блізу 18 млн актыўных картак.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках