5 траўня 2024, Нядзеля, 6:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Гародні пабудуюць новы хімічны завод

19
У Гародні пабудуюць новы хімічны завод
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Вытворчасць размесцяць у межах горада.

У Гародні пабудуюць новы хімічны завод. На прадпрыемстве ў межах горада будуць вырабляць хімічныя ўгнаенні для сельскай гаспадаркі - да 100 тысяч тон на год. Будучы завод можа з'явіцца праз чатыры гады. Ужо ёсць меркаваная пляцоўка.

Дэлегацыя з Гародні нядаўна вярнулася з французскага горада Руана, дзе было дамоўлена пабудаваць завод па выпуску вадкіх угнаенняў на пляцоўцы СЭЗ «Гроднаінвест» у вёсцы Аульс, паведамляе grodnonews.by. Ціясульфат амонію (ATS) ужываюць у вырошчванні сельскагаспадарчых культур.

Такія мінеральныя ўгнаенні кампанія прадае ў Балтыі і ва Украіне. Асаблівым попытам прадукцыя карыстаецца ў фермерскіх гаспадарках, дзе яе выкарыстанне дазваляе атрымаць дадатковы прыбытак з аднаго гектара збожжавых да 150 еўраў.

«З пункту гледжання лагістыкі французы хочуць размясціць яшчэ адну вытворчасць у Гародні, улічваючы, што асноўнай сыравінай гэтай дабаўкі з'яўляецца аміяк», - распавёў Андрэй Болтрык, намеснік старшыні Гарадзенскага гарвыканкама.

Са слоў чыноўніка, цяпер рыхтуецца абгрунтаванне інвестыцый у праект. Пад завод будзе выдзеленая пляцоўка плошчай чатыры гектары каля прадпрыемства «Тайфун» на пляцоўцы СЭЗ «Гроднаінвест» у вёсцы Аульс. Яна ўваходзіць у рысу горада.

У Гародні французы хочуць пабудаваць завод, аналагічны такому ў Руане, дзе вырабляецца амаль 80 000 тон ціясульфата на год. Але чакаецца, што на беларускім заводзе будуць вырабляць 100 тысяч тон угнаенняў за год. Таксама трэба будзе ўзвесці склады з рэзервуарам для часовага захоўвання гатовай прадукцыі.

Завод можа з'явіцца цягам 4-х гадоў.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках