16 чэрвеня 2024, Нядзеля, 8:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сюрпрыз ад «Менсктрансу»: цяпер кантралёры могуць спыніць аўтобус дзе заўгодна

73
Сюрпрыз ад «Менсктрансу»: цяпер кантралёры могуць спыніць аўтобус дзе заўгодна

Пры гэтым дзверы і валідатары будуць блакавацца.

Новаўвядзенне ад «Менсктранса»: з гэтага часу кантралёры змогуць не толькі заходзіць у аўтобусы і тралейбусы на прыпынках, але і тармазіць іх паміж імі, выходзячы на дарогу з адмысловым дыскам, піша тэлеграм-канал Nexta-lite.

Пры гэтым кампосцеры і валідатары будуць блакавацца, а адкрываць для кантралёраў кіроўца мае права толькі пярэднія дзверы. Паводле задумы аўтараў ідэі, цяпер ні адзін «заяц» не сыдзе.

Дзяржава, якая ладзіць на дарогах засады на ўласных грамадзян дзеля 60 капеек - гэта магутна, вельмі магутна.

Напісаць каментар 73

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках