11 траўня 2024, Субота, 4:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З беларускіх аптэк прапаў «Ёдамарын»

5
З беларускіх аптэк прапаў «Ёдамарын»

Калі завязуць папулярны прэпарат, у аптэках не ведаюць.

Ex-press.by адправіўся на пошукі «Ёдамарыну» або ўсякіх іншых лекаў, якія ўтрымлівалі б ёд.

У дзяржаўнай аптэцы такіх лекаў няма.

На пытанне журналістаў, з чым звязаная адсутнасць «Ёдамарыну» ў горадзе, у аптэках кажуць:

- «Ёдамарын» скончыўся ва ўсіх аптэках, калі ён з'явіцца, мы не ведаем. Яго адсутнасць звязаная з перабоямі ў пастаўцы. Канкрэтных тэрмінаў нам не называюць, але вы можаце набыць іншыя таблеткі, у складзе якіх ёсць ёд.

У аптэцы на Чапаева ўдалося знайсці лекі з ёдам.

Журналісты набылі фоліевую кіслату + ёд. За ўпакоўку аддалі 2,27 рубля.

«Ёдамарына» ў горадзе няма, журналістка наведала некалькі аптэк. І ў прыватных, і ў дзяржаўных аптэках правізары разводзяць рукамі.

У ГЭТАЙ АПТЭЦЫ ТАКСАМА НЯМА ЛЕКАРСТВА.

Міністэрства аховы здароўя кажа, што пастаўкі адновяцца ў кастрычніку:

- Наяўнасць лекавага сродку «Ёдамарын» у вельмі абмежаванай колькасці звязаная з адсутнасцю магчымасці адгрузкі ў нямецкага вытворцы. Аднаўленне паставак чакаецца ў трэцяй дэкадзе кастрычніка.

Цяпер у аптэчнай сетцы маюцца ў наяўнасці БАД, а калію ёдыд уваходзіць у склад практычна ўсіх вітамінна-мінеральных комплексаў.

Якія лекі могуць замяніць «Ёдамарын»?

«Калію ёдыд» - таблеткі 100 мг і 200 мг вытворчасці РФ, «Ёд + фоліевая кіслата» - таблеткі 200 мг вытворчасці РБ, а таксама лекавыя сродкі «Антыаксікапс з ёдам» - капсулы вытворчасці РБ.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках