19 сакавiка 2024, aўторак, 10:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка: Не развяжам праблему з дражджамі - пачнецца вайна з Нямеччынай, перарасце ў Трэцюю сусветную

127
Лукашэнка: Не развяжам праблему з дражджамі - пачнецца вайна з Нямеччынай, перарасце ў Трэцюю сусветную

Новы перл ад беларускага дыктатара.

У пятніцу на нарадзе Лукашэнкі і саўміна абмяркоўваліся пытанні функцыянавання прадпрыемстваў дражджавой галіны. Дыктатар адзначыўся незразумелымі выпадамі ў бок Нямеччыны:

- Сёння мы разгледзім адное з пытанняў, якое, на жаль, даводзіцца выносіць на мой узровень, але якое павінна было быць даўно разгледжанае ва ўрадзе, - пачаў Аляксандр Лукашэнка, паведамляе яго прэс-служба.

Паказваецца, што за мінулы час дражджавы завод у Слуцку, у які было ўкладзена амаль 37 млн еўраў, у тым ліку 10 млн еўраў нямецкіх інвестыцый, нарасціў свае вытворчыя магутнасці. Цяпер яны складаюць 20 тысяч тон прадукцыі на год. Магутнасці завода дазваляюць нарасціць вытворчасць да 70 тысяч тон. Акрамя таго, у краіне працуюць дражджавы камбінат у Менску і яго філіял у Ашмянах. Яны могуць штогод вырабляць 15,1 тысяч тон прадукцыі. Ёмістасць жа беларускага рынку прасаваных дрожджаў складае 7,7 тысяч тон.

- Як мне паведамляюць, патрэбнасць унутранага рынку краіны ў прасаваных дражджах поўнасцю забяспечаная за кошт айчыннай вытворчасці. Нашая дражджавая прадукцыя таксама пастаўляецца на экспарт, у тым ліку ў краіны Еўрапейскага Звязу.

Аднак у гэтай сферы, мяркуе Лукашэнка, дагэтуль ёсць незадзейнічаныя рэзервы росту. Акрамя традыцыйнага хлебапячэння дрожджы могуць прымяняцца і ў медыцыне, і ў жывёлагадоўлі: «Хацелася б сёння абмеркаваць пытанні эфектыўнасці дражджавы галіны і напрамкі яе далейшага развіцця».

Пры гэтым ён, каб не было «усякага кшталту цемры і канспіралогіі», не стаў утойваць існыя нюансы, якія і з'яўляюцца падставай для правядзення нарады:

- Сёння немцы нібыта патрабуюць, каб мы зачынілі ўсе нашы вытворчасці дражджавой галіны і пакінулі адно прадпрыемства для працы на беларускім рынку. Прыкладна такое патрабаванне. І нібыта яно грунтуецца на тым, што мы абяцалі гэта зрабіць да таго, як быў пабудаваны ў Слуцку новы дражджавы завод. І мяне таксама ў гэтым пераконвалі і чальцы ўрада, і прэм'ер-міністр, што мы абяцалі, і калі мы гэта не зробім, то заўтра пачнецца вайна з Нямеччынай, якая можа перарасці ў Трэцюю сусветную.

Напісаць каментар 127

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках