4 траўня 2024, Субота, 19:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Павел Севярынец: Апошнія дні паказалі, што беларуская моладзь не ўстане на калені перад тыранам

2
Павел Севярынец: Апошнія дні паказалі, што беларуская моладзь не ўстане на калені перад тыранам
ПАВЕЛ СЕВЯРЫНЕЦ
ФОТА: АРЦЁМ ЛЯВА

17 гадоў таму ў краіне прайшлі апошнія выбары.

Адзін з лідараў Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Павел Севярынец на другой Сустрэчы свабодных людзей у Менску заявіў пра адсутнасць у Беларусі выбараў:

- Дарагія сябры, 25 гадоў таму, калі мне было 17 гадоў, прайшлі першыя і апошнія выбары ў Беларусі. Перамог Лукашэнка і з таго часу свабодных выбараў у нас не было. За гэтыя 25 гадоў у мяне было шэсць гадоў «хіміі», cутак, ізалятараў.

Я не хачу, каб вы, якім столькі гадоў, колькі мне было ў 1994-м годзе, паўтарылі мой лёс і ішлі за палітыку ў турмы. Мы маем права на годнае жыццё, права на родную мову. Я не хачу, каб мае дзеці пайшлі ў школу пры цары Мікалаю I.

Гэты рэжым абувае ў вайсковыя чаравікі таленавітую моладзь, прымушае выхавальніцу дзіцячага сада ісці і піхаць у выбарчую скрыню цэлую кучу бюлетэняў. Гэты рэжым пазбаўляе акрэдытацыі маладога чалавека, які фіксуе парушэнні, прымушае маладых хлопцаў з вёскай ісці ў міліцыю і сачыць за свабоднымі людзьмі. Гэты рэжым хоча зламаць хрыбет беларускай моладзі, але ў яго гэтага не атрымаецца. Сябры, апошнія дні паказалі, што беларуская моладзь не ўстане на калені перад тыранам, яе не зламаць.

Нагадаем, першая сустрэча адбылася 15 лістапада адразу на дзвюх цэнтральных плошчах сталіцы і сабрала больш за тысячу ўдзельнікаў, яе падтрымалі незалежныя кандыдаты ў дэпутаты, грамадскія актывісты і блогеры.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках