Эканаміст: Цяпер добры момант, каб набываць амерыканскую нафту
4- 29.11.2019, 9:18
- 14,165
На сусветным рынку склалася ўнікальная сітуацыя.
Менск не перастае шукаць новых рынкаў для набыцця чорнага золата. Ужо паўгода ў Беларусь можа паступіць нафта з ЗША. Больш за тое, «Беларуснафта» нават плануе запрасіць да распрацоўкі цяжказдабыўных запасаў нафты амерыканскіх спецыялістаў. Наколькі гэта будзе карысна і як на гэта адрэагуе Крэмль?
Эканамічны аглядальнік «Белсата» Станіслаў Івашкевіч адказаў на пытанні журналістаў:
«Тэарэтычна цяпер добры момант для таго, каб набываць амерыканскую нафту, таму што на амерыканскім рынку назіраецца яе перавытворчасць. Цяпер Амерыка экспартуе больш нафты, чым імпартуе. Гэта даволі рэдкі выпадак, і адпаведна гэтая нафта таннейшая. Акрамя таго можна выкарыстоўваць пастаўкі такога тыпу, напрыклад, Расея шмат імпартуе нафты ў ЗША, а назад танкеры часта вяртаюцца пустымі. Таму калі загрузіць іх амерыканскай нафтай па шляху назад, то гэты шлях можа стаць больш танным.
Але ўся гісторыя паставак нафты ў Беларусь кажа пра тое, што беларускі ўрад ніколі не адважыцца на істотную дыверсіфікацыю».
Прадаўжэнне глядзіце ў відэа.