У Брытаніі Барыса Джонсана на тэледэбатах замянілі ледзяной фігурай
- 29.11.2019, 11:47
- 5,363
Дэбаты былі прысвечаныя зменам клімату.
У Брытаніі падчас тэледэбатаў на тэлеканале Channel 4, прысвечаных зменам клімату, выкарыстоўвалі ледзяныя фігуры замест прэм'ер-міністра Барыса Джонсана і лідара партыі Brexit Найджэла Фараджа, якія не прыйшлі ў студыю, паведамляе nv.ua.
Як паведамляе Sky News, лідары іншых пяці партый - Лейбарысцкай, Ліберальных дэмакратаў, Зялёных, Партыі Уэльса і Шатландскай нацыянальнай партыі - на дэбаты прыйшлі і абмяркоўвалі на іх кліматычныя праблемы.
На месцах, прызначаных для Джонсана і Фараджа, стаялі ледзяныя фігуры з выявай Зямлі, якія раставалі падчас эфіру.
У Кансэрватыўнай партыі, лідарам якой з'яўляецца Джонсан, назвалі ўчынак Channel 4 парушэннем кодэкса пра вяшчанне і накіравалі скаргу брытанскаму рэгулятару СМІ Ofcom.
У лісце кансерватары просяць праверыць гэтую «правакацыйную выхадку», якая, на іх думку, парушыла прынцып бесстароннасці і «сама па сабе стала выказваннем палітычнага меркавання».
У Брытаніі пройдуць датэрміновыя выбары 12 снежня.
Іх ініцыяваў Барыс Джонсан, каб правесці праз парламент пагадненне аб Brexit. Раней дэпутаты адпрэчвалі ўгоды з Брусэлем.