16 снежня 2025, aўторак, 1:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Арсень Чыгір: Людзі дзякавалі за «Пагоню», еўрапейскія сімвалы і бел-чырвона-белы сцяг

1
Арсень Чыгір: Людзі дзякавалі за «Пагоню», еўрапейскія сімвалы і бел-чырвона-белы сцяг
ФОТА: NN.BY

На нашых вачох фармуецца новая беларуская нацыянальная ідэя.

Актывіст «Еўрапейскай Беларусі» і экс-кандыдат у дэпутаты Арсень Чыгір з Бабруйска ў каментары Charter97.org падвёў вынікі выбарчай кампаніі:

- У першую чаргу, хачу згадаць збор подпісаў і агітацыйныя пікеты, сустрэчы з жыхарамі горада, прыцягненне новых людзей у нашу каманду.

Бабруйцы ўскладалі вялікія надзеі на кандыдатаў ад апазіцыі, бо стаміліся ад таго, што адбываецца. Ахвотна падпісваліся і прапаноўвалі свае варыянты развязання набалелых праблем. Людзі падыходзілі з рознымі пытаннямі, але больш за ўсё з пытаннямі развязання мясцовых праблем. У нас ні для каго не сакрэт, што інфраструктура горада - у жудасным стане. Сотні скаргаў на адсутнасць дзіцячых садкоў, паліклінік, дарог. Я ж гэтым пытаннем займаўся даўно, яшчэ да парламенцкай кампаніі. Нейкія пытанні ўдавалася развязваць, але большасць - не. Чыноўнікі ў гэтым не зацікаўленыя, грошай на гэта няма. Улада не ў стане развязваць набалелыя праблемы ні на мясцовым, ні на нацыянальным узроўні.

Яшчэ адзін важны момант - рэакцыя на нацыянальную сімволіку. Калі людзі бачылі герб «Пагоня», еўрапейскія сімвалы, бел-чырвона-белы сцяг - яны падыходзілі, фатаграфаваліся, усміхаліся, дзякавалі. Падлеткі вельмі жыва цікавіліся сцягамі, і мы ім расказвалі пра гісторыю нашых знакаў. Не зважаючы на варожасць улады да нашых сімвалаў, «Пагоня» і бел-чырвона-белы сцяг вельмі блізкія нашаму народу.

Гэта, дарэчы, паказалі і падзеі ў Вільні, калі на перапахаванне Каліноўскага і паўстанцаў прыехалі тысячы беларусаў. На мой погляд, гэта адна з найважнейшых падзей нашай гісторыі. Дэманстрацыя нацыянальнага духу беларусаў стала маркёрам самаідэнтыфікацыі. Я ведаю, што многія з той ці іншай прычыны не змаглі трапіць у Літву, але па колькасці праглядаў і рэпостаў, можна адназначна сказаць, што беларусы не засталіся ў баку. Развітанне з Каліноўскім і ягонымі паплечнікамі з'яднала нас. На вуліцах старажытнай Вільні фармуецца новая беларуская нацыянальная ідэя.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках