16 снежня 2025, aўторак, 1:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Замежныя інвестыцыі ў эканоміку Украіны выраслі на $1,8 мільярда

9
Замежныя інвестыцыі ў эканоміку Украіны выраслі на $1,8 мільярда

Аб'ём наўпроставых замежных інвестыцый дасягнуў амаль $35 мільярдаў.

За студзень-верасень аб'ём наўпроставых замежных інвестыцый (ПЗІ) ва Украіну ў выглядзе акцыянернага капіталу вырас амаль на $1,82 млрд у параўнанні з пачаткам года і на 1 кастрычніка склаў $34,7 млрд. Пра гэта сведчаць звесткі Дзяржаўнай службы статыстыкі, піша liga.net.

Найбольшы прырост ПЗІ за дзевяць месяцаў гэтага года зафіксаваны з Кіпра - $761,1 млн (да $10,3 млрд), Нідэрландаў - $438,3 млн (да $7,56 млрд), Расеі - $220,1 млн (да $0,82 млрд ) і Швайцарыі - $133,3 млн (да $1,69 млрд).

У галіновым разрэзе найбольшы рост замежных інвестыцый зафіксаваны ў фінансавай і страхавой дзейнасці - $828,6 млн, здабыўной прамысловасці $594,3 мільёнаў даляраў і перапрацоўчай - $235,4 млн, аптовым і раздробным гандлі - $146,9 млн, аперацыях з нерухомасцю - $1225,8 млн, а таксама прафесійнай, навуковай і тэхнічнай дзейнасці - $161,8 млн.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках