16 снежня 2025, aўторак, 1:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Калі беларусам ехаць па закупы ў Польшчу

Калі беларусам ехаць па закупы ў Польшчу

Шопінг-каляндар на снежань.

Для тых, хто плануе ехаць па закупы да Калядаў і Новага года ў Польшчу, варта ведаць, што ўсяго дзве нядзелі снежня будуць у буйных гандлёвых цэнтрах непрацоўнымі днямі. Пры гэтым яшчэ два выходныя будуць сярод тыдня, піша «Вечерний Гродно».

Негандлёвымі днямі ў польскіх гандлёвых цэнтрах будуць 1 і 8 снежня, а таксама 25 і 26 снежня. У астатнія дні забарона на гандаль дзейнічаць не будзе.

Нагадаем, забарона на гандаль па нядзелях не распаўсюджваецца на пякарні (у выпадку, калі асноўная дзейнасць - гэта гандаль свежай выпечкай), кандытарскія, аўтазапраўкі, кветкавыя крамы, сувенірныя крамы, шапікі, у тым ліку ў паштовых установах, аэрапортах і на вакзалах, а таксама на крамы, у якіх у гэты дзень за прылаўкам будуць знаходзіцца іх уладальнікі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках