4 траўня 2024, Субота, 6:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Распаўсюджвайце сярод знаёмых

50
Распаўсюджвайце сярод знаёмых

Фільм NEXTA набраў ужо 1 мільён 400 тысячаў праглядаў на YouTube і 600 тысячаў у іншых сацсетках.

Неверагоднай папулярнасцю карыстаецца фільм Сцяпана Святлова (NEXTA) «Лукашэнка. Крымінальныя матэрыялы».

Фільм NEXTA набраў ужо 1 мільён 400 тысячаў праглядаў на YouTube і 600 тысячаў у іншых сацсетках.

Сайт Charter97.org сабраў рэакцыю беларусаў, выказаную ў каментарах, на фільм пра Лукашэнку:

«Вельмі прафесійны фільм атрымаўся, Сцяпан! Распаўсюджвайце фільм сярод знаёмых і родных, трэба, каб яго пабачыла як мага больш людзей.

П. С. Канцоўка дае надзею».

«Хутка ўся Беларусь убачыць доказы злачынстваў шклоўскага маньяка».

«Глядзела і плакала. Як такое магло здарыцца? Няўжо і пасля гэтага фільма не выйдзем? Хоць бы за нашых дзяцей».

«Бомба».

«А як ЯНО гістэрыла з гэтай нагоды на нарадзе 28 кастрычніка “пра бяспеку”: “каб ні адзін зводнік, ніякі блогер не перемываў маіх костак!” Закрычаў, закруціўся, затузаўся “ненахіляльны”, бо да часу, як вядома, збан ваду носіць. А тут прыляцела ўжо нармальная праўда, ад якой за столькі гадоў подлага падлыгвання ЯНО папросту адвыкла. Але што тут запярэчыць, калі відэадоказы неаспрэчныя? Толькі і застаецца істэрыка: “Ой, усё!” Асабліва гідкая, калі ў састарэлага пляшыўца.

А Сцёпа здолеў проста ў яблычак патрапіць. Разумніца, прыгажунчык, вялікі талент! Беражы сябе, светлы мілы хлопчык, і захоўвай цябе Бог!»

«Фільм Сцяпана Святлова “Лукашэнка. Крымінальныя матэрыялы” – гэта КАНДРАШКА ДЛЯ САШКІ! Хоць бы адным вокам падгледзець на ягоную рэакцыю пасля прагляду фільма пра “галоўнага хероя”!»

«Проста забойны матэрыял ад таленавітага маладога аўтара. Мой нізкі паклон яму! І вось я хачу задаць вам, дарослыя, толькі два пытанні. Першы: а вось як жа данесці гэта ўсё да народа? І другое: а колькі вось вы, сталыя людзі, гэта ўсё маеце намер трываць?!»

«За ўсё адкажа пляшывы. Не сыдзе ад адплаты».

«12 студзеня 2001 года ў беларускай газеце “Наша Свабода” быў апублікаваны артыкул “Лекарская выснова”, дзе прыведзеная медыцынская выснова лекара-псіхіятра Дзмітрыя Шчыгельскага пра псіхічнае захворванне Аляксандра Лукашэнкі. Паводле архіўных матэрыялаў, на якія спасылаецца псіхіятр, сярод іншага, амбулаторнай карты, у Лукашэнкі яшчэ ў маладосці неаднаразова дыягнаставаная мазаічная псіхапатыя».

«Асноўная і правільная думка, што ўпершыню прагучала ў гэтым фільме, што гэта ніякі не “Хросны бацка”, а звычайная прагная, злосная, чалавекафобская нікчэмнасць, прабралася і засела на чале некалі перадавой дзяржавы з дапамогай крамлёўцаў. І ён, гэты фільм, вельмі моцная штука».

«Шклоўскі дармаед так і скончыць, адкажа рана ці позна за ўсё, што зрабіў з беларускім народам. Будуць праклінаць, як Сталіна і Гітлера з іх прыхваснямі, якія толькі выконвалі загад».

«У фільме не ўсё пра ўзурпатара (падпал дзвярэй свайго нумара ў гатэлі, рабаванне сцюардэсы, прарэзаў нажом пінжак, засунуў у дзірку палец і казаў, што на яго напалі, пабілі – мне дык вядома, як рвуцца пінжакі, асабліва школьныя... думаю, прысуд будуць зачытваць гады два). Цяпер ягоная сямейка актыўна раскрадае ўсё, што можна, спрабуе набраць як мага больш крэдытаў, каб зваліць і не ведаць гора, пакінуўшы тут змоўнікаў усіх масцей. Не ведае пляшывы геаграфіі, зямля ж круглая».

«Калі ўжо мы пачуем словы: падсудны Лукашэнка, устаньце, вам даецца апошняе слова?»

«І будзе кайф, калі ў клетку заводзіць будуць носам у зямлю з высока паднятымі над спінай рукамі ў кайданках».

«Гэты фільм у дзень арышту лысага на БТ пакажуць».

«Звычайны невук, які набыў свой дыплом гісторыка за свіныя плечы. Яшчэ калі вучыўся, то аднакурснікі пісалі яму курсавыя за абацянкі прывезці кіўбасы пальцам пханай і самагонкі. А потым прыязжаў і казаў – у мяне нічога няма, бо ўсё забраў участковы. То-бок хлусіць і кідаць людзей ен пачаў яшчэ з маладосці».

«Учора мой сын 1994 г.н. паглядзеў фільм з маёй парады. Сказаў: «Я і раней яго ненавідзеў, а цяпер яшчэ больш. Загубіў нашу краіну!»

«У кожнага беларуса павінен быць гэты фільм, каб памяталі, што ва ўладзе крывадушная асобіна, кат, знішчальнік народа і зямлі. Яму час у Гаагу».

«Пасля прагляду фільма многае становіцца зразумела. Яго трэба паказваць на ўсіх каналах краіны! Сіла народа – у адзінстве».

«Абавязкова патрэбныя субтытры на ангельскай, на еўрапейскіх мовах (італьянскай, іспанскай, нямецкай). Фрылансеры, падключайцеся!»

«Паважаныя суайчыннікі! Я ўжо пісаў неаднаразова, што ніякія выкрыцці гэтай уладзе не страшныя, НУ НІЯКІЯ, ім усё Божая раса, іх палохае толькі натоўп на плошчы. І больш нічога, паверце! Давайце выйдзем, на любых падставах, пікетамі, проста выйдзем, каб было шмат тысячаў. І ўсё».

«Беларусы, час выпраўляць свае памылкі!»

Напісаць каментар 50

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках