8 траўня 2024, Серада, 2:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Уладзімір Няпомняшчых: Імпічмент Лукашэнкі – першы і асноўны пункт маёй праграмы

6
Уладзімір Няпомняшчых: Імпічмент Лукашэнкі – першы і асноўны пункт маёй праграмы
УЛАДЗІМІР НЯПОМНЯШЧЫХ

Гэта галоўная ўмова для пераменаў у Беларусі.

Сайт «Моцныя навіны» даў незалежным кандыдатам пляцоўку, каб тыя маглі расказаць пра сваю перадвыбарчую праграму шматтысячнай інтэрнэт-аўдыторыі. Ніякай цэнзуры і абмежаванняў у часе. Толькі тое, што самі кандыдаты хочуць паведаміць сваім выбарнікам.

Уладзімір Няпомняшчых – кандыдат ад АГП у Гомельскай-Цэнтральнай акрузе № 33.

Нарадзіўся ў 1952 годзе, выпускнік Менскай вышэйшай школы МУС СССР. Працаваў токарам, потым праходзіў службу ў групе Савецкіх войскаў у Нямеччыне. Служыў у органах унутраных справаў МУС СССР. Жанаты, ёсць сын.

Акрамя ўсяго, беларусы Уладзіміра Няпомняшчых ведаюць як актыўнага палітычнага дзеяча і змагара за свае правы. Вядомы ён і сваімі майкамі са смелымі выказваннямі накшталт: «За Беларусь без Лукашэнкі. Хопіць, дастаў». А нядаўна ўся краіна абмяркоўвала яго выступленне на БТ, што не адбылося. Калі Уладзімір абвесціў першым пунктам перадвыбарнай праграмы імпічмент Лукашэнкі, ягоны выступ як кандыдата знялі з эфіру.

«Першым пунктам – і асноўным – маёй праграмы з'яўляецца імпічмент Лукашэнкі. Без гэтага ніякіх зрухаў і зменаў у Беларусі не адбудзецца», – заявіў апазіцыйны кандыдат у відэазвароце.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках