11 траўня 2024, Субота, 4:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэзідэнт Балівіі заявіў пра спробу дзяржаўнага перавароту

3
Прэзідэнт Балівіі заявіў пра спробу дзяржаўнага перавароту
ФОТА: REUTERS

Што напалохала Эва Маралеса?

Прэзідэнт Балівіі Эва Маралес заявіў пра спробу дзяржаўнага перавароту ў краіне.

«Наша дэмакратыя пад пагрозай праз пераварот, які ініцыявалі агрэсіўныя групоўкі, якія дзейнічаюць супраць канстытуцыйнага парадку», - напісаў ён у сваім Twitter, паведамляе nv.ua.

Прэзідэнт Балівіі назваў гэта «злачынствам супраць прававой дзяржавы» і заклікаў жыхароў краіны «мірна аберагаць дэмакратыю».

Гэту заяву Маралес зрабіў на фоне пратэстаў і паведамленняў пра тое, што шэраг паліцэйскіх перайшлі на бок мітынгоўцаў.

Нагадаем, у канцы кастрычніка Балівію ахапілі масавыя беспарадкі і пагромы - іх прычынай стаў падлік галасоў пасля першага тура прэзідэнцкіх выбараў.

Гелікаптэр з прэзідэнтам Балівіі пацярпеў катастрофу, інцыдэнт трапіў на відэа

Пасля двух тыдняў пратэстаў гелікаптэр з Маралесам на борце быў вымушаны здзейсніць экстранную пасадку праз механічнае пашкоджанне. Аварыя адбылася на фоне пратэстаў у Балівіі і пагроз апанентаў адхіліць Маралеса ад улады.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках