5 траўня 2024, Нядзеля, 2:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Апавяшчэнне аб правядзенні сустрэчы на Кастрычніцкай плошчы пададзенае ў Менгарвыканкам

6
Апавяшчэнне аб правядзенні сустрэчы на Кастрычніцкай плошчы пададзенае ў Менгарвыканкам

Сустрэча з выбарцамі пройдзе 15 лістапада, пачатак – а 18.00.

Месца правядзення - пляцоўка на Кастрычніцкай плошчы на тэрыторыі Старавіленскай выбарчай акругі №105. Яна паказаная ў спісе дазволеных для правядзення агітацыйных пікетаў і сустрэч з выбарцамі месцаў у пастанове Менгарвыканкама ад 3 кастрычнiка 2019 года №3090.

Пра гэта паведамляе прэс-служба грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь».

Апавяшчэнне аб правядзенні сустрэчы з выбарцамі было пададзена кандыдатамі ў дэпутаты ад грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» і іх даверанымі асобамі.

Нагадаем, каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Яўген Афнагель выступіў на сустрэчы, якая прайшла ўчора на плошчы Свабоды і заклікаў сабрацца ізноў 15 лістапада а 18.00 на легальным мітынгу на Кастрычніцкай плошчы.

- Сябры, мяне завуць Яўген Афнагель, я хацеў бы ад сябе падзякаваць Сцяпану за класны фільм. Некалькі тысяч чалавек, якія сабраліся на гэтай плошчы. Дзякую вам. Фільм паглядзелі два мільёны беларусаў. Ніколі ў гісторыі Беларусі столькі людзей не глядзелі дакументальны фільм за такую прамежак часу. Гэта рэкорд. Ад асобы кампаніі «Еўрапейская Беларусь», якую я прадстаўляю, прапаную сабрацца праз тыдзень, 15 лістапада, на Кастрычніцкай плошчы Менска, а 18:00. Зробім так, каб на Кастрычніцкай плошчы было не пару тысяч чалавек, а значна больш. Я ведаю, што ўсе разам мы можам гэта зрабіць. Ні ўладам, якія баяцца нас, нас не спыніць. Яны думалі, што калонкі не будзе - яна ёсць. Яны думалі, што мы не пакажам выступ Сцяпана - вы ўсе яго бачылі. І мы збяромся на Кастрычніцкай плошчы. Дзякую, Менск. Жыве Беларусь! - заявіў Яўген Афнагель.

Як вядома, выбарчая кампанія выбараў у «парламент» працягнецца да 17 лістапада.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках