5 траўня 2024, Нядзеля, 9:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Учора Менск - заўтра Берасце!

5
Учора Менск - заўтра Берасце!

Барацьба берасцейцаў з акумулятарным заводам працягваецца.

10 лістапада, у нядзелю, а 12.00 на пляцоўцы каля сцэны ў парку вайскоўцаў-Інтэрнацыяналістаў у Берасці адбудзецца агітацыйны мітынг «Не акумулятарнаму заводу!», паведамляе телеграм-канал «Баста».

Мітынг праводзіцца ў рамках агітацыйнай кампаніі кандыдатаў у дэпутаты Аляксандра Мельніка, Ірыны Амельянчук, Аляксандра Пася.

«Прыходзь сам і запрашай сяброў ды блізкіх», - піша тэлеграм-канал.

Папулярны беларускі блогер Сцяпан Святлоў (NEXTA), аўтар фільма «Лукашэнка. Крымінальныя матэрыялы», які набраў больш за 1,5 мільёнаў праглядаў на youtube.com і блізу 600 тысяч у іншых сацыяльных сетках, правёў сустрэчу падпісчыкаў у Менску на плошчы Свабоды. На сустрэчу прыйшло блізу 2 тысяч чалавек.

Каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Яўген Афнагель на сустрэчы NEXTA заклікаў сабрацца 15 лістапада на Кастрычніцкай плошчы. Мітынг будзе цалкам легальным, бо да 17 лістапада ў Беларусі працягваецца выбарчая кампанія, і ўсё будзе праходзіць у рамках агітацыйнай кампаніі кандыдатаў у дэпутаты.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках