11 траўня 2024, Субота, 4:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У ЗША вывелі гатунак яблыкаў, якія можна захоўваць у лядоўні год

4
У ЗША вывелі гатунак яблыкаў, якія можна захоўваць у лядоўні год

Яблыкі гатункі Cosmic Crisp пакуль могуць вырабляцца толькі ў адным штаце ЗША.

Новы гатунак яблыкаў, які, як сцвярджаецца, можа захоўвацца ў лядоўні да года, паступіў у продаж у ЗША ў нядзелю. Ягоная селекцыя заняла блізу 20 гадоў, паведамляе расейская служба ВВС.

Гатунак пад назвай Cosmic Crisp з'яўляецца гібрыдам гатункаў Honeycrisp і Enterprise і быў упершыню выведзены навукоўцамі Універсітэта штата Вашынгтон у 1997 годзе.

Камерцыйнае засваенне гэтага гатунку хрумсткіх і сакавітых яблыкаў абышлося на 10 млн даляраў.

Фермеры штата Вашынгтон атрымалі эксклюзіўнае права на вырошчванне гэтага гатунку цягам наступных 10 гадоў.

"Гэта ультра-хрумсткі, даволі цвёрды і сакавіты яблык кісла-салодкага смаку", – кажа Кейт Эванс, якая кіравала праграмай селекцыі гэтага гатунку ва ўніверсітэце штата.

Паводле ейных словаў, яблыкі гэтага гатунку вельмі павольна страчваюць пры захоўванні сваю чырвоную афарбоўку і захоўваюць выдатныя смакавыя ўласцівасці ў лядоўні цягам 10-12 месяцаў.

На гэты час у штаце пасаджана больш за 12 мільёнаў яблыняў гэтага гатунку, а строгая сістэма ліцэнзавання не дазваляе вырошчваць яго за межамі штата Вашынгтон.

Гатунак быў першапачаткова вядомы пад пазнакай WA38, а назва Cosmic Crisp з'явілася дзякуючы багаццю белых плямак на паверхні яблыка, што нагадвае пра зорнае неба.

Штат Вашынгтон з'яўляецца найбуйнейшым вытворцам яблыкаў у ЗША, але самыя папулярныя з гадаваных тут гатункаў – Golden Delicious і Red Delicious – сутыкаюцца з жорсткай канкурэнцыяй з боку іншых гатункаў – Pink Lady і Royal Gala.

Яблыкі з'яўляюцца другой у аб'ёмах продажаў фруктовай культурай у ЗША, саступаючы толькі бананам.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках