19 лютага 2020, Серада, 16:22
Засталося зусім крыху
Рубрыкі

Нафтаздабывальная Saudi Aramco стала самай дарагой кампаніяй у свеце

1
Нафтаздабывальная Saudi Aramco стала самай дарагой кампаніяй у свеце

Савудаўскую нафтавую дзяржкампанію ацанілі на 1,88 трыльёна даляраў.

Дзяржаўная нафтавая кампанія Савудаўскай Арабіі, Saudi Aramco, стала самай дарагой кампаніяй свету, абышоўшы паводле кошту Apple і Microsoft. Яе ацанілі на 1,88 трыльёна даляраў пасля правядзення працэдуры першаснага размяшчэння акцый.

Пра гэта паведамляе "Громадське" са спасылкай на Bloomberg. "Савудаўскі ўрад надумаў прадаць толькі 1,5% акцый Saudi Aramco, пры тым, што астатнія 98,5% акцый застануцца дзяржаўнымі. Выстаўленыя на біржу акцыі купілі за рэкордныя 25,6 мільярда даляраў. Гэта стала найбуйнейшым IPO ў гісторыі. Такім чынам, усю кампанію ацанілі на 1,88 трыльёна даляраў", - гаворыцца ў паведамленні. Цікава, што пасля заканчэння IPO Saudi Aramco фондавы рынак Савудаўскай Арабіі увайшоў у ТОП-10 фондавых рынкаў свету паводле агульнай капіталізацыі кампаній, акцыі якіх там прадаюць. За адзін дзень сума фондавага рынку гэтай краіны вырасла на 340%, перасягнуўшы фондавы рынак Індыі і наблізіўшыся да фондавага рынку Нямеччыны.

Кошт Saudi Aramco перавысіў больш як у 3 разы кошт астатніх кампаній Савудаўскай Арабіі. У Савудаўскім урадзе спадзяюцца, што кошт Saudi Aramco можа ўзрасці яшчэ больш і дасягнуць 2 трыльёнаў даляраў, зрабіўшы гэтую кампанію першай у гісторыі, якая будзе столькі каштаваць.