11 траўня 2024, Субота, 5:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У РФ пачалі паказваць «Слугу народа» і адразу выразалі жарт пра Пуціна

13
У РФ пачалі паказваць «Слугу народа» і адразу выразалі жарт пра Пуціна

Сёння ў Расеі паказалі першую серыю.

Расейскі тэлеканал ТНТ пачаў паказваць украінскі серыял «Слуга народа», галоўную ролю ў якім выканаў Уладзімір Зяленскі. Серыял з'явіўся ў праграме на наступны дзень пасля сустрэчы прэзідэнтаў Расеі і Украіны ў Парыжы. З першай серыі знік жарт пра Уладзіміра Пуціна, піша ВВС.

Зяленскі выконвае ролю сумленнага і прынцыповага настаўніка гісторыі Васіля Галабародзькі, які нечакана для сябе становіцца прэзідэнтам Украіны і пачынае змагацца з карупцыяй і алігархамі.

Тэлеканал ТНТ у анонсе серыяла параўноўвае поспехі Зяленскага і Галабародзькі на пасадзе прэзідэнта: «У серыяле ён палепшыў эканамічную сітуацыю ў краіне. А ў рэальным жыцці? У серыяле ён перамог карупцыю. А ў рэальным жыцці? І, нарэшце, у серыяле ён паслаў Еўразвяз. А ў рэальным жыцці? Увогуле, глядзі версію Зяленскага, якая атрымалася».

Прэм'ера серыяла ва Украіне адбылася ў лістападзе 2015 года, было знята тры сезоны. Шоў хутка стала адным з самых паспяховых на ўкраінскай тэлевізіі, пасля чаго фармат серыяла купіла амерыканская кампанія FOX Studios, а сам серыял - стрымінгавы сэрвіс Netflix.

Акрамя таго, серыял або яго фармат былі прададзеныя больш чым у 20 краін, сцвярджаюць у студыі «Квартал 95». Як паведамілі агенцтву Интерфакс-Украина ў прэс-службе студыі, каналу ТНТ права на паказ шоў перадаў дыстрыб'ютар прадуктаў «Квартал 95» - шведская кампанія Eccho Rights.

Жарт пра Пуціна

Галоўнае пытанне, якое хвалявала прыхільнікаў серыяла ў Расеі, - ці будзе расейская тэлевізія яго цэнзураваць. Мяркуючы па першай серыі, так.

Па сюжэце новаабраны прэзідэнт Галабародзька прыходзіць выбіраць дарагі гадзіннік і касцюм, як яму цяпер належыць па статусе, і памочнік расказвае яму, што Пуцін носіць гадзіннік швейцарскай маркі Hublot (прамаўляючы назву як «хубло»). На што герой Зяленскага здзіўляецца: «Пуцін - хубло»?

Менавіта гэты момант з версіі, паказанай ТНТ у Маскве, быў выразаны. Прычым злепка была прыкметная. У сераду ТНТ павінен паказаць першыя тры серыі «Слугі народа».

Прэс-сакратар прэзідэнта Расеі Дзмітрый Пяскоў напярэдадні прэм'еры заявіў, што Пуцін не глядзеў серыял і наўрад ці будзе - у яго няма часу.

Пра тое, што «Слугу народа» ўпершыню пакажуць на расейскай тэлевізіі, стала вядома на наступны дзень пасля першай асабістай сустрэчы Зяленскага і Пуціна. Яна адбылася 9 снежня ў Парыжы ў рамках саміту «нармандскай чацвёркі».

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках