5 траўня 2024, Нядзеля, 3:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ежа нашай будучыні: 5 гастранамічных трэндаў

7
Ежа нашай будучыні: 5 гастранамічных трэндаў

Тое, чым мы будзем харчавацца ў найбліжэйшай будучыні, зменіць нашу кулінарную культуру.

Мінулае пакаленне ўяўляла, як у будучыні чалавецтва будзе харчавацца прадуктамі з цюбікаў, як гэта рабілі касманаўты. Гэтая ежа ўжо існуе ў нашай сучаснасці, і па яе не трэба ляцець у космас. Але што чакае нас у будучыні? Пра гэта піша «Тэлеграф».

Прадукты з праграмным забеспячэннем

Вядомы амерыканскі футуролаг і навуковец Рэй Курцвейл падрыхтаваў падрабязны прагноз развіцця чалавецтва да 2099 года.

Сярод іншага ён адзначыў, што да 2049 г. усе прадукты харчавання будуць вырабляцца мікрамашынай на малекулярным узроўні. А параметры ежы, як каларыйнасць, утрыманне вітамінаў і амінакіслотаў, рэгулявацца з дапамогай кампутарнай праграмы.

Штучнае мяса

Вядомыя кампаніі Beyond Meat і Impossible Foods ужо цягам дзесяці гадоў удасканальваюць смак штучнага мяса. Яны таксама прапануюць гэтую страву гасцям рэстаранаў. Але новаму "суперфуду" прадказваюць яшчэ больш паспяховую будучыню.

У абноўлены смак мяса ад Beyond Meat ужо ўклалі мільёны Біл Гейтс і найбуйнейшы вытворца ялавічыны ў свеце Tyson Foods. Эксперты запэўніваюць, што да 2100 года чалавецтва цалкам пяройдзе на штучнае мяса.

Ежа з адкідаў

Да ежы неабходна ставіцца асцярожна. Паводле звестак Сусветнай харчовай праграмы ААН у свеце налічваецца 795 000 000 галодных.

Такім чынам, з’явіўся рух дампстар-дайвінг або фрыганізм – пратэст супраць бяздумнага марнавання прадуктаў. Вядомы італьянскі шэф-кухар Масіма Батурой, адзін з прадстаўнікоў руху, стварыў бясплатную сталоўку для бедных, стравы ў якой гатаваліся выключна з адкідаў. Сацыяльны праект Батуроя паспяхова працаваў цягам 55 дзён.

У такім жа кірунку рухаюцца жыхары Францыі. Яшчэ ў 2015-м у краіне з'явіўся закон, які забараняе супермаркетам знішчаць не прададзеныя, але якасныя прадукты.

Стравы з кузуркамі

Цяпер яны асабліва папулярныя на тэрыторыі Азіі. А ў краінах Афрыкі насякомых ядуць цягам тысячагоддзяў.

Часцей за ўсё з іх гатуюць снэкі, таму перад кухарамі стаіць важная задача – навучыцца гатаваць з насякомых смачныя і пажыўныя стравы. Заўважым, кузуркі з'яўляюцца крыніцай каштоўнага пратэіну.

Малекулярная кухня

Першы эксперымент з малекулярнай кухняй належыць легендарным ангельскім шэфам – Хестану Блюменталю і Ферану Адрыа.

У свеце ўжо ёсць некалькі папулярных рэстаранаў, дзе падаюцца стравы выключна малекулярнай кухні.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках