5 траўня 2024, Нядзеля, 0:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Труда ўключыў Украіну ў прыярытэты МЗС і мінабароны Канады

1
Труда ўключыў Украіну ў прыярытэты МЗС і мінабароны Канады

Прэм'ер Канады даручыў кіраўнікам МЗС і міністэрству абароны краіны падтрымліваць Украіну.

Міністэрству замежных спраў і міністэрству абароны Канады даручана супрацоўнічаць у рамках абавязанняў Атавы ў выдачы дапамогі Украіне і іншым хаўруснікам. Пра гэта гаворыцца ў мандаце, перададзеным прэм'ер-міністрам Канады Джасцінам Труда міністру замежных спраў Франсуа-Філіпу Шампаню, паведамляе gordonua.com.

«Я буду чакаць, што вы будзеце працаваць з вашымі калегамі і праз устаноўленыя заканадаўчыя і нарматыўныя працэсы Кабінета, каб выканаць вашы галоўныя прыярытэты. Між іншым, вы будзеце... супрацоўнічаць з міністрам нацыянальнай абароны для забеспячэння таго, каб любое разгортванне ўзброеных сіл Канады адпавядала нацыянальным інтарэсам Канады, нашым шматбаковым абавязанням і мэтам палітыкі ўрада, такім як нашы існыя абавязанні на Блізкім Усходзе, у Латвіі і Украіне», - адзначыў прэм'ер у мандаце.

У мандаце, перададзеным міністру абароны Харджыту Саджану, Труда заклікаў забяспечыць эфектыўнасць місіі UNIFIER, у рамках якой канадскія інструктары вядуць падрыхтоўку ўкраінскіх вайскоўцаў.

З 2015 года 200 канадскіх вайсковых інструктараў праводзяць заняткі з украінскімі вайскоўцамі ў рамках праграмы UNIFIER. У сакавіку 2017 года Канада падоўжыла мандат місіі да 31 сакавіка 2019 года. Па заканчэнні гэтага тэрміну Канада падоўжыла місію UNIFIER да канца сакавіка 2022 года.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках