19 красавiка 2024, Пятніца, 1:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Шэры кардынал Пуціна зладзіў істэрыку ў Парыжы: версіі Украіны і Крамля

19
Шэры кардынал Пуціна зладзіў істэрыку ў Парыжы: версіі Украіны і Крамля
ФОТА: KP.RU

Суркоў паплаціўся за несуцяшальныя для РФ вынікі сустрэчы ў Парыжы не толькі маральна, але і фізічна.

Расейскі гісторык Валерый Салавей распавёў, што Уладзіслаў Суркоў паплаціўся за несуцяшальныя для Расеі вынікі сустрэчы ў Парыжы не толькі маральна, але і фізічна, паведамляе apostrophe.ua.

З ягоных слоў, прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін быў падаўлены і раздражнёны пасля сустрэчы «Нармандскай чацвёркі».

«Вядома, ён яшчэ ўчора быў вельмі раздражнёны даволі няўдалымі перамовамі ў Парыжы, таму што ехаў ён туды з іншымі чаканнямі. Гэта вядома. Таму што папярэдне ўсе пункты парадку былі ўзгодненыя. Але ў апошні момант спадар Зяленскі па ўсіх узгодненых пунктах парадку адмовіў. За гэтым рушыў услед скандал у расейскай дэлегацыі. І некаторыя з сябраў дэлегацыі, асабліва там адзін, пацярпеў маральна, псіхалагічна, ну і злыя языкі кажуць, нават фізічна», - сказаў ён у эфіры Савіка Шустэра .

Хутчэй за ўсё, гаворка ідзе пра Суркова, які ўдзельнічаў ва ўзгадненні папярэдняга парадку.

Пры гэтым кіраўнік МУС Украіны Арсен Авакаў заявіў, што калі Зяленскі папрасіў Пуціна «проста вывесці свае войскі» з акупаванага Данбаса, Суркоў пачаў крычаць і шпурляцца паперамі.

«Там быў момант вельмі зразумелы. Пуцін кажа: «Давайце разводзіць уздоўж усёй лініі размежавання». Уладзімір Зяленскі кажа: «Ну, хвіліначку. Я палічыў, мы так будзем разводзіць 20 гадоў. Вы не можаце проста вывесці свае войскі?». Простая размова. Дарадцы выйшлі, і мы бачылі псіхоз спадара Суркова. Які сказаў: «Як гэта? Мы так не дамаўляліся!». Стаў шпурляць паперы, і гэтак далей. Прыстайка быў, як скала, Ярмак быў, як скала, мы ўсе былі... а ён перажываў», - дадаў Авакаў.

Ён адзначыў, што Суркова раздражняла, што ўкраінская дэлегацыя гаворыць па-ўкраінску.

Як распавёў намеснік міністра замежных спраў Расеі Андрэй Рудэнка, удзельнікі «нармандскага саміту» занадта бурна абмяркоўвалі Менскія пагадненні. З ягоных слоў, вылучаліся нават ідэі сур'ёзным чынам перапрацаваць гэты дакумент, але цвёрдасць расейскага лідара гэта прадухіліла.

«Як мне казалі ўдзельнікі дыскусіі, сапраўды размова была на высокіх танах, і нейкі час там нават былі ідэі сур'ёзным чынам перапрацаваць дакумент, які быў узгоднены ў верасні (праекце камюніке, - рэд.)», - сказаў Рудэнка.

З яго слоў, гэтага не даў зрабіць прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках