20 студзеня 2020, панядзелак, 20:08
Засталося зусім крыху
Рубрыкі

У ЗША ёсць тэхналогія дастаўкі чалавека ў любое месца планеты за гадзіну

24
У ЗША ёсць тэхналогія дастаўкі чалавека ў любое месца планеты за гадзіну
СТЫВЕН КВАСТ

Пра гэта заявіў экс-кандыдат на пасаду кіраўніка касмічнага камандавання ВПС ЗША.

Генерал-лейтэнант Вайскова-паветраных сіл (ВПС) ЗША ў адстаўцы Стывен Кваст, выступаючы з лекцыяй у каледжы Хілсдэйл (акруга Калумбія), распавёў, што Злучаныя Штаты маюць тэхналогіі, якія дазваляюць транспартаваць чалавека ў любое месца планеты менш чым за гадзіну. Пра гэта паведамляе РБК са спасылкай на выданне The Drive.

З ягоных слоў, гэтая рэвалюцыйная тэхналогія патэнцыйна можа зрабіць існыя аэракасмічныя магчымасці састарэлымі. «Гэтая тэхналогія можа быць пабудаваная сёння як тэхналогія, якая не звязана з развіццём [ужо існых тэхналогій], каб даставіць любога чалавека з любога месца на Зямлі ў любое іншае месца менш чым за гадзіну», - сказаў ён.

Як адзначае выданне, выказванне генерала, якога вылучалі на пасаду кіраўніка касмічнага камандавання ВПС ЗША, прагучала на фоне іншых заяў, зробленых амерыканскім вайсковым кіраўніцтвам за апошні час. У іх, між іншым, гаварылася, што Штаты могуць апынуцца на парозе вялікага скачка ў сферы транспартных тэхналогій.

У артыкуле адзначаецца, што падобныя заявы сапраўды могуць казаць пра рэальнае становішча спраў, а таксама ўказваць на цікавасць Міністэрства абароны ЗША ў істотным павелічэнні укладанняў сродкаў у інавацыі касмічнай сферы. «Усё гэта рыхтуе глебу для новай касмічнай гонкі, якая пойдзе на карысць чалавецтву, спрыяючы развіццю навукі і тэхнікі, ці яна адкрывае ўмовы для першай вялікай касмічнай вайны?», - задаліся пытаннем аўтары матэрыялу.