10 траўня 2024, Пятніца, 11:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Плошча Годнасці

6
Плошча Годнасці
19 СНЕЖНЯ 2010 ГОДА, МЕНСК

Цяпер ненавісны народам самазванец банкрутуе.

19 снежня 2010 гады дзясяткі тысяч беларусаў выйшлі ў цэнтр Менска, каб выказаць сваё абурэнне чарговым выбарчым фарсам, якім Лукашэнка падмяніў сапраўдныя прэзідэнцкія выбары.

Паводле аператыўных ацэнак розных СМІ ў дэманстрацыі да плошчы Незалежнасці бралі ўдзел ад 85 да 100 тысяч чалавек.

Героям Плошчы-2010 тады не ўдалося прадухіліць асабліва цяжкае злачынства - працяг дзяржаўнай улады незаконнымі сродкамі. Але яны абаранілі гонар нашай нацыі. Яны далі і даюць прыклад чалавечай годнасці.

Цяпер ненавісны народам самазванец банкрутуе і пачынае прадаваць нашу краіну. Прыйшоў час адхіліць злодзея, забойцу і здрадніка ад улады.

Плошча-2020 будзе пераможнай.

Слава героям!

Жыве Беларусь!

Мікалай Статкевіч, «Фэйсбук»

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках