5 траўня 2024, Нядзеля, 5:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палкоўнік спецназу Барадач пра «эскадроны смерці»: Лёд крануўся

91
Палкоўнік спецназу Барадач пра «эскадроны смерці»: Лёд крануўся
УЛАДЗІМІР БАРАДАЧ
ФОТА: DELFI

Дыктатар траціць прытомнасць, а ягоныя памочнікі бягуць з карабля.

Як пасля забойства экс-міністра ўнутраных справаў Юрыя Захаранкі хацелі забіць палкоўніка Уладзіміра Барадача, экс-камандзіра 5-й Асобнай брыгады спецназа Галоўнай выведвальнай управы Генеральнага штаба СССР. Вайсковец, які ў канцы 1990-х разам з Юрыем Захаранкам ствараў незалежны Беларускі звяз афіцэраў, каментуе «Белсату» прызнанні байца спецназа МУС Юрыя Гараўскага ва ўдзеле ў палітычных забойствах і выкрывае сутнасць тэракту 11 красавіка 2011 года ў Менску.

– Што Вас здзівіла ў прызнаннях Юрыя Гараўскага? І ці змянілі яны нешта ў справе загінулых?

– Лёд крануўся. Дыктатар траціць прытомнасць, ашалеў, а ягоныя памочнікі бягуць з карабля, як пацукі. Да сустрэчы з Гараўскім і да суда не ў інтарэсах агульнай справы цяпер даваць кваліфікаваную ацэнку ўсім ягоным паказанням. Мне вядома больш, чым самому Лукашэнку.

Мяне больш цяпер цікавіць інфармацыя тых людзей, якіх задзейнічае цяпер уся сістэма на выратаванне высокапастаўленых дзяржаўных злачынцаў. Спецслужбы раскрываюць цяпер у паніцы вельмі шмат дэталяў і пацвярджаюць вынікі маіх расследаванняў самых гучных злачынстваў у Рэспубліцы Беларусь. Я асабіста ведаю дастаткова людзей, якія наўпрост удзельнічалі ў гэтых спецыяльных мерапрыемствах і злачынствах. У будучыні ім няма ніякага сэнсу выгароджваць заказнікаў, арганізатараў гэтых забойстваў у абмен на страх быць ліквідаваным у любы момант.

Былі намеры правесці аперацыю ліквідацыі арганізатараў забойстваў Захаранкі, Ганчара і Красоўскага.

Я асабіста тэлефанаваў генералу Сівакову. Слухаўку падымала жонка. Потым на працу, яму на службовы, папярэджваючы яго пра пагрозу ягонаму жыццю. Быў апазнаны мой голас, пасля чаго праведзеныя актыўныя спецыяльныя мерапрыемствы для пошуку маёй персоны.

У мяне ёсць пытанні да Гараўскага. Можна сустрэцца. Я ў любым выпадку дапамагу яму выжыць. Але ён дапаможа агульнай справе. Ён зрабіў добры мужны крок. Быў побач ці валодаў добрай інфармацыяй. Сустрэча з ім дапаможа вызначыць шэраг асобаў, якія хацелі выкрасці і забіць нават мяне.

Першае, Гараўскага сярод іх не было. Другое: яны не былі ў цывільным і як гэта сцвярджае Гараўскі, а ў чорных камбінезонах, берцах. І не на BMW, а на машыне з атрыбутамі ДАІ, але, вядома, без кійкоў. Аднаго афіцэра я ведаў. Усе астатнія служылі ў гэтай брыгадзе. Яны ў лесе ішлі насустрач мне хуткім крокам. Адзін ад аднаго за паўтара метра.

Пасля знікнення Захаранкі я гатовы быў да гэтай сустрэчы. Усе мы застылі на адлегласці 10 метраў адзін ад аднаго. Пры такіх абставінах я з імі і пазнаёміўся. Бо паміж намі ўсталі хлопцы з аўтаматамі, старэйшы групы вымушаны быў даць загад, маўляў «Мы памыліліся», – і яны хутка зніклі з месца.

ЮРЫ ГАРАЎСКІ. ЁН СЦВЯРДЖАЕ, ШТО ЗАБІВАЛІ АПАЗІЦЫЯНЕРАЎ ПАВОДЛЕ ЗАГАДАЎ ЗВЕРХУ. ФОТА: DW

– Калі гэта адбылося? Калі адбылася вось гэтая сітуацыя ў лесе, калі Вас спрабавалі забіць? Колькі часу прайшло пасля таго, як забілі Захаранку?

– Калі б я гэта сказаў раней, я не выехаў бы з краіны, я не мог бы працаваць. Я не збіраўся выязджаць некуды за межы Расеі. Хоць я выехаў і працаваў не ў Беларусі цягам 6-7 гадоў пасля гэтага, але прыязджаў на 1-2 дня да сям'і. Пра гэта ніхто не ведаў. Сэнс? Калі б я гэта сказаў, то гэта было б з пункту гледжання нават для нашай публікі некарэктна, ніхто б у гэта не паверыў. Чаму? Таму што людзі вераць толькі трупам.

– А калі была гэтая сітуацыя, калі яна адбылася? Што было ў лесе?

– Гэтая сітуацыя была пасля знікнення Захаранкі. Паміж Ганчаром і Захаранкам. Мы стваралі Звяз афіцэраў, мы праводзілі кампанію выбараў у прэзідэнты, арганізаваную Ганчаром. Выбары такія рэйтынгавыя: кандыдатамі былі Чыгір і Пазняк. Але самае галоўнае – мы стваралі Звяз афіцэраў.

– Вы таксама казалі пра тое, што Вы сустракаліся з генералам Захаранкам непасрэдна перад ягоным выкраданнем. Прадчуваў ён нешта? Ці адчувалі Вы гэтую атмасферу, што нешта дрэннае можа здарыцца?

– У той дзень, недзе а 10:30, мы з Захаранкам сустрэліся ў штабе Чыгіра. Мы ведалі, што цягам тыдня за Захаранкам сачыла машына. Там быў адзін чалавек, якога яны добра ведалі. Захаранка яго, і ён Захаранку. Магчыма, яны кантактавалі. Я магу выказаць здагадку, хто гэта быў.

ЮРЫ ЗАХАРАНКА ЗНІК У 1999 ГОДЗЕ. ФОТА BELSAT.EU

Але гэтае вонкавае назіранне нельга назваць вонкавым назіраннем, яны ездзілі за Захаранкам чыста адкрыта. І калі ён аднойчы падышоў да машыны, адзін з іх хаваўся, схіліўся ўніз. І мы пастанавілі, што няма бяспекі. Людзі так кандова працаваць не могуць. Спецыялісты перад забойствам так не працуюць, а калі працуе знадворка, яе ніколі не заўважаюць. Знадворка, калі ты выязджаеш за межы горада, пакідае кліента. Таму што немагчыма схаваць факт вонкавага назірання.

СВЯТКАВАННЕ 20-ГОДДЗЯ АСАЦЫЯЦЫІ ВЕТЭРАНАЎ СПЕЦНАЗУ. ФОТА – «СБ»

– Ці верыце Вы Юрыю Гараўскаму? Вы сказалі, што будзеце спрабаваць з ім сустрэцца, шукаеце ягоныя кантакты. Вось Вы верыце ягоным словам?

– Я не хацеў бы да атрымання ім палітычнага прытулку падстаўляць гэтага хлопца. Ёсць тут шмат пытанняў з пункту гледжання тактыкі, з пункту гледжання сэнсу.

Захаранка катавалі, яго трымалі доўга, гэтак жа як і трымалі пісталет. Гэта не фармат нашай перадачы, таму што фактычна ў мяне матэрыялу на 500 лістоў. Калі цяпер гэта ўсё выкласці, гэта будуць урыўкі і нейкія непераканальныя аргументы.

– А Вы плануеце апублікаваць сваё расследаванне, вось гэтыя 500 старонак доказаў, якія ў Вас ёсць?

– Па-першае, Вы разумееце сэнс, чаму цяпер не ускрываю і не выходжу? Я нават інтэрв'ю не хацеў даць. Увогуле да суду гэтага нельга рабіць, бо ты падстаўляеш сведак, нават падаваць інфармацыю, якая ў цябе ёсць, выходзіць на людзей, якія ёй валодалі, якія гэтую інфармацыю табе далі. І фактычна ты знішчаеш людзей, якія хочуць вызваліць Беларусь ад дыктатара. Вось у чым рэч, гэта сур'ёзныя рэчы. І калі козыры... Я як следчы, пракурор... Суд будзе вызначаць віну. Я буду гэта даказваць. Але калі вораг, праціўнік, абарона будуць валодаць гэтымі аргументамі, яны будуць менш эфектыўныя.

– А цяпер Вы баіцеся за сваё жыццё? Вы знаходзіцеся ў Нямеччыне. Ці адчуваеце Вы нейкую небяспеку?

– Разумееце, у чым рэч, я баюся проста атрымаць паразу. Чаму я з'ехаў? Я баюся, не хачу атрымаць паразу. Чаму? Таму што гэта некваліфікаваныя, неадукаваныя людзі гуляюць супраць мяне. І проста ўзяць мяне ў мех, забіць, як сабаку, закапаць і ўсё іншае – гэта будзе для мяне сорам. Я ішоў у атаку на кулямёты, выносіў сяброў, салдатаў, афіцэраў, яны мяне таксама не кідалі. А гэтыя выблюдкі нідзе не былі. Не трэба было рыхтаваць гэтыя падраздзяленні, таму што ў нас лепшыя ёсць падраздзяленні, больш кваліфікаваныя і гатовыя: «Альфа», «Алмаз» і ўсё іншае. Людзі з вышэйшай інтэлектам. Яны здольныя выканаць любыя задачы. Але яны маглі б вельмі тонка, адразу выдаць гэтых злачынцаў. Гэта значыць арганізатараў і заказнікаў падраздзяленняў.

– Спадар палкоўнік, што далей будзе з гэтай справай? Ці сапраўды гэта толькі пачатак, як казаў генерал Сівакоў?

– Гэта крымінальнае расследаванне, я думаю. Вось, дапусцім, ваша перадача, любая перадача, падтрымка СМІ. Яна ўжо гуляе супраць рэжыму і гуляе на нашу падтрымку. Бо Еўропа не будзе расследаваць, выкарыстоўваць усе свае сілы і кідаць на расследаванне нашых крымінальных справаў, змены ўлады і ўсяго іншага. Гэта было б глупства, гэта ўмяшанне ва ўнутраныя справы краіны, і каштуе вельмі шмат сродкаў.

Я рыхтую больш шырокія матэрыялы, і яны будуць, у прынцыпе, апублікаваныя. Для чаго? Каб залучыць нашых грамадзянаў Беларусі, а потым заклікаць Лукашэнку, паставіць свае подпісы і сказаць, што столькі-та мільёнаў людзей хочуць ведаць праўду. І калі яны мяне падтрымліваюць, а Лукашэнка на гэта не рэагуе, мы маем права звярнуцца ў міжнародны суд, які разгледзіць матэрыялы гэтых крымінальных расследаванняў, за спінай якіх стаяць мільёны грамадзянаў. Калі мы гэтага не зробім, мы нават не зможам ініцыяваць суд пры жыцці Лукашэнкі і паўплываць на нейкую сітуацыю.

– Якія яшчэ вельмі цёмныя, змрочныя справы ляжаць на сумленні дыктатара Лукашэнкі? Ці можна тэракт у метро таксама залічыць да гэтых справаў, якія Вы даследавалі?

– Самае гучнае – гэта забойства і калецтвы нашых грамадзянаў: тэракты 2008 і 11 красавіка 2011 года. Гэтыя злачынствы я магу даказаць у любым судзе, пры любых экспертах, што ні Канавалаў, ні Кавалёў не маюць дачынення да гэтых злачынстваў.

Канавалава выкарыстоўвалі як казла адпушчэння. Кавалёў жа ўвогуле хлопец... Ён не меў да гэтага ніякага дачынення. Таму іх знішчылі адразу пасля прысуду. Гэта была ліквідацыя сведак.

Так што ў прынцыпе я ў любым судзе магу даказаць нават тое, што фільм, які быў выпушчаны для нашых гледачоў, для грамадзянаў Рэспублікі Беларусь – гэта чыста злачынная падробка. А расследаванні ўсіх гэтых злачынстваў з нагоды тэрактаў – гэта яшчэ больш гучнае і злоснае злачынства супраць нашых грамадзянаў, гэта само расследаванне вось гэтых усіх органаў, афіцыйных органаў улады, гэтых тэрактаў.

– Наколькі гэтыя справы Масква можа выкарыстаць супраць Аляксандра Лукашэнкі? Ці выкарыстоўваюць яны ўжо?

– Па-першае, неабходна абудзіць нашых грамадзянаў. Калі мы будзем маўчаць, значыць фактычна нас будуць далей забіваць. Спачатку па адным, а потым, як ужо высветлілася 11 красавіка, і пачкамі. Нас будуць палохаць выбухамі, вайной, Амерыкай, Захадам, усё іншае. Мы і так ужо стаім на каленях. Людзі баяцца.

Паглядзіце. Я цяпер нават выпушчу рэпост: невялікі фільм з пэўнымі доказамі паводле самых гучных крымінальных справаў. І колькі будзе рэпостаў. Я магу звярнуцца да ўкраінцаў. Нас паставілі на калені.

Таму мы павінны вось такімі перадачамі, нейкімі аргументамі, фактамі абудзіць наш народ. Прымусіць іх саміх устаць з каленяў і зрабіць першы крок да свабоды, незалежнасці. Ну, не трэба свабоды, незалежнасці. Спачатку хоць бы стварыць дзяржаву, якая разбураная. Усе інстытуты дзяржаўнай улады разбураныя. У нас яны не існуюць... У нас няма краіны. У нас няма незалежнасці!

Але ў нас ёсць людзі, грамадзяне, значыць мы. І дзякуй Богу, што ёсць людзі неабыякавыя.

Напісаць каментар 91

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках