7 траўня 2024, aўторак, 18:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Восем цікавых фактаў пра святкаванне Калядаў у ЗША

Восем цікавых фактаў пра святкаванне Калядаў у ЗША

Мноства амерыканскіх традыцый на Каляды не маюць аналагаў у Беларусі.

У ЗША віншаваць з каляднымі святамі пачынаюць за два месяцы да Каляд, пачынаючы з Дня падзякі. Акрамя звычайных калядных песень, куплі падарункаў для сям'і і ўстаноўкі елкі, мноства амерыканскіх традыцый часцей за ўсё не маюць аналагаў у нашай краіне. Пра амерыканскія традыцыі на Каляды распавядае «Голос Америки».

1. Падарункі настаўнікам, паштарам і кансьержам

У ЗША ёсць традыцыя дарыць невялікія падарункі людзям, ад працы якіх залежыць чалавечы камфорт, напрыклад, супрацоўнікам салонаў прыгажосці, спартзалу або нянькам. Гэта зусім не абавязкова, аднак невялікі падарунак дапаможа падтрымаць добрыя прыяцельскія стасункі.

2. Бясплатныя елкі і «банкі ежы»

Мноства дабрачынных арганізацый бясплатна раздаюць елкі малазабяспечаным або сем'ям вайскоўцаў.

3. Паездкі ў парк забаў

Паездка ў парк забаў на атракцыёны - гэта адзін з папулярных тыпаў баўлення часу з сям'ёй на святы, у тым ліку і калядныя.

4. Пачварныя калядныя швэдры

На Каляды ў ЗША прынята насіць асаблівую катэгорыю зімовага адзення - «Пачварныя калядныя швэдры». Гэты трэнд нарадзіўся ў 1980 гадах. Сёння моладзь нават ладзіць з гэтай нагоды тэматычныя вечарынкі.

5. Пышны стол

На Каляды ў ЗША, як і ва Украіне, прынята частаваць сям'ю і сяброў вялікай вячэрай, якая складаецца са страў розных кухняў свету.

6. Раннія падрыхтоўкі

Пра набліжэнне Калядаў у ЗША можна даведацца ў верасні, напрыклад, наткнуўшыся на елкі ля ўваходу ў супермаркет. Нямала людзей вешаюць гірлянды адразу пасля Хэлоўіна, а пасля Дня падзякі ў вокнах кватэр і дамоў віднеюцца елкі ў агеньчыках.

7. Сямейныя фатаграфіі з дзецьмі, катамі і сабакамі

На Каляды амерыканцы любяць рабіць пастановачныя фатаграфіі з сям'ёй. Часта ўсе апранутыя ў аднолькавыя швэдры, а ў каго дзяцей няма, фатаграфуюцца з хатнімі гадаванцамі, якія, напрыклад, таксама апранутыя ў «пачварны калядны швэдар».

8. Рэтраградныя традыцыі

Кожны год амерыканцы купляюць блізу 6,5 млрд паштовак у год, агульным коштам у $7-8 млрд. Самыя папулярныя сезонныя паштоўкі - менавіта калядныя.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках