9 траўня 2024, Чацвер, 20:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кітай і Расея-задэ

26
Кітай і Расея-задэ
ФОТА: BANKOBOEV.RU

Ёсць адна маленькая розніца.

Азлобленыя адставаннем Расеі ад Кітая прапагандысты запускаюць тэму, што эканамічныя поспехі Кітая сталі магчымыя таму, што там камуністычныя ўлады «раздушылі лібералаў» на плошчы Цяньаньмэнь у 1989 годзе, піша тэлеграм-канал «Серпом По». Маўляў, і нашым, пуцінскім так трэба!

Так, яны ў Кітаі раздушылі. Так і вы, расейскія кіраўнікі, шмат гадоў душыце пратэсты.

Толькі ёсць маленькая розніца.

У камуністычных уладаў Кітая было, што прапанаваць грамадзянам сваёй краіны ў эканоміцы – узровень жыцця вырас. Кітай 30 гадоў таму і Кітай сёння – велізарная розніца. Свабодаў не далі, затое накармілі.

Што нашы ўлады, закатаўшы за 20 гадоў кіравання Пуціна ў асфальт усё, што можна – ад прэсы да прыватнай уласнасці – далі грамадзянам, адабраўшы іх свабоды?

Рост пенсійнага веку і зніжэнне ўзроўню жыцця.

Мала таго, што свабоды адабралі, дык яшчэ і абабралі. Адабраўшы грошы на самалёты-задэ, яхты-задэ, пентхаусы-задэ. На аперацыі дзецям збірайце смс-камі. Прыгожанькая "кампенсацыя".

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках