11 траўня 2024, Субота, 4:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навальны распавёў, як скралі самалёт для жонкі Мядзведзева

14
Навальны распавёў, як скралі самалёт для жонкі Мядзведзева

Новае расследаванне ад расейскага апазіцыянера.

Жонка прэм'ер-міністра Расеі Дзмітрыя Мядзведзева рэгулярна карыстаецца прыватным самалётам Bombardier Global Express 5000 ацэначным коштам блізу 50 мільёнаў даляраў. Бізнэс-джэт, раней належны структурам банка ВТБ, запісаны на кампанію ў Белізе. Гэтыя сцвярджэнні ўтрымліваюцца ў расследаванні Аляксея Навальнага, апублікаваным 4 снежня, паведамляе «Радыё Свабода».

Навальны супаставіў пералёты самалёта з графікам паездак Мядзведзевай і выявіў, што самалёт рэгулярна з'яўляецца там, дзе з'яўляецца Мядзведзева ў адзін і той з ёй час. Сярод маршрутаў борта як папулярныя напрамкі ў Еўропе, так і ваенная авіябаза ў Ніжагародскай вобласці. Навальны знайшоў як мінімум 11 супадзенняў маршрутаў.

Згодна з апошняй дэкларацыяй аб прыбытках прэм'ер-міністра, у 2018 годзе за год ён зарабіў блізу 10 мільёнаў рублёў. У Святланы Мядзведзевай паказаны нулявы прыбытак. Кошт арэнды бізнэс-джэта такога класу – блізу 7–10 тысячаў даляраў. Гэта значыць месячнага заробку сямейнай пары Мядзведзевых хапіла б на паўтары гадзіны арэнды самалёта, – падлічылі журналісты.

Жонцы прэм'ер-міністра не належыць мець асабісты самалёт, адзначае Навальны. Ён мяркуе, што выкарыстанне бізнэс-джэта можа быць звязанае з карупцыяй.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках