10 траўня 2024, Пятніца, 11:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы распавялі, як змяніліся птушкі праз пацяпленне

Навукоўцы распавялі, як змяніліся птушкі праз пацяпленне

Вынікі даследавання фактычна пацвердзілі сфармуляванае яшчэ ў XIX стагоддзі правіла Бергмана.

Глабальнае пацяпленне прывяло да таго, што памеры птушак зменшыліся, а іх крылы сталі даўжэйшымі.

Пра гэта гаворыцца ў новым даследаванні амерыканскіх арнітолагаў. Яны замералі больш за 70 000 прадстаўнікоў 52 відаў птушак, якіх цягам апошніх 40 гадоў сабраў Філдоўскі музей натуральнай гісторыі ў Чыкага, піша «Вокруг света».

Браян Уікс з Універсітэта Мічыгана сведчыў, што за чатыры дзесяцігоддзі зменшыліся ў памерах прадстаўнікі амаль усіх відаў. Пры тым, што ў поле ўвагі даследчыкаў трапілі вельмі розныя віды, амаль усе птушкі прадэманстравалі такі вынік.

У той жа час у многіх птушак даўжыня крылаў наадварот павялічылася.

У сярэднім галёначная костка птушак за 40 гадоў паменшылася ў памеры на 2,4%, тады як крылы падаўжэлі на 1,3%.

Вынікі даследавання фактычна пацвердзілі сфармуляванае яшчэ ў XIX стагоддзі правіла Бергмана: у жывёл аднаго і таго ж або блізкіх відаў найбольшымі памерамі адрозніваюцца тыя, якія жывуць у больш халодных частках арэала.

Невялікае цельца лягчэй астудзіць

Арнітолагі не маюць дакладнага адказу на пытанне, чаму падвышэнне тэмпературы прыводзіць да памяншэння памераў птушак.

Адная з тэорый у тым, што дробныя жывёлы лягчэй астуджаюцца дзякуючы хуткай страце цяпла.

Вынікі даследавання апублікаваныя ў часопісе Ecology Letters.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках