11 траўня 2024, Субота, 3:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы замежжа выйшлі на пікет супраць «паглыблення інтэграцыі»

Беларусы замежжа выйшлі на пікет супраць «паглыблення інтэграцыі»
ФОТА: BIELARUS.EU

Акцыя прайшла ля офіса Еўракамісіі ў Брусэлі.

Удзень 6 снежня каля будынка Еўрапейскай камісіі ў Брусэлі беларусы і ўкраінцы правялі пікет супраць «паглыблення інтэграцыі» Беларусі і Расеі. Падчас пікету яны раздавалі бюлетэнь, у якім пісалі, што толькі NATO можа быць гарантам бяспекі Еўропы.

«Вядома, што ў найбліжэйшы час паміж кіраўніком Крамля Пуціным і ягонай марыянеткай Лукашэнкам будзе падпісанае ганебнае пагадненне, якое пазбавіць Беларусь незалежнасці і суверэнітэту», – паведамляе сайт belarus.eu.

Удзельнікі пікету заклікалі жыхароў Беларусі выходзіць на акцыі пратэсту ў дзень перамоваў Лукашэнкі і Пуціна, каб «абараняць Беларусь і яе незалежнасць, здабытую крывёю і жыццямі беларускіх патрыётаў».

ФОТА: BIELARUS.EU
ФОТА: BIELARUS.EU
ФОТА: BIELARUS.EU
Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках