19 красавiка 2024, Пятніца, 17:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША ды Іран абмяняліся зняволенымі

ЗША ды Іран абмяняліся зняволенымі
ФОТА: GETTY IMAGES

Гэта вельмі рэдкі выпадак.

Злучаныя Штаты ды Іран у суботу абмяняліся зняволенымі. "Голас Амэрыкі" адзначае, што гэта рэдкі выпадак, асабліва пасля нядаўняга абвастрэння стасункаў паміж краінамі.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп паведаміў, што Іран перадаў Злучаным Штатам амэрыканскага грамадзяніна Сюэ Вана, якога тры гады трымалі ў турме паводле абвінавачвання ў шпіянажы. У Тэгеране ж заявілі, што ЗША вызвалілі грамадзяніна Ірана Масуда Салеймані. Пасярэднікам пры абмене вязнямі выступіла Швайцарыя, абмен адбыўся ў Цюрыху. Паміж ЗША і Іранам няма дыпламатычных дачыненняў, і Швайцарыя прадстаўляе дыпламатычныя інтарэсы Злучаных Штатаў у Тэгеране.

Сюэ Ван - аспірант Прынстанскага універсітэта. Яго прысудзілі у Іране да 10 гадоў зняволення ў 2007 годзе. Ягоныя калегі сцвярджаюць, што ён прыехаў у Іран для навуковых заняткаў і не быў звязаны са спецыяльнымі службамі. Салеймані - іранскі навуковец, ён быў арыштаваны ў ЗША летась.

"Вызваленне амэрыканца з палону жыццёва важнае для маёй адміністрацыі, і мы будзем упарта працаваць далей над вяртаннем дадому ўсіх нашых грамадзян, якія незаконна ўтрымліваюцца за мяжой", - гаворыцца ў заяве прэзідэнта Трампа. І ён, і дзяржаўны сакратар Майк Пампэа адзначылі канструктыўны падыход Ірана да перамоў аб абмене. "Паглядзіце - мы можам дамовіцца!" - напісаў Трамп у твітэры.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках