19 студзеня 2020, Нядзеля, 15:39
Засталося зусім крыху
Рубрыкі

У Канадзе беларусы выйшлі на пікет супраць інтэграцыі з Расеяй

У Канадзе беларусы выйшлі на пікет супраць інтэграцыі з Расеяй

Падчас акцыі над удзельнікамі лунаў бел-чырвона-белы сьцяг, які беларусы пранесьлі па вуліцах Вільні падчас ўрачыстасьцяў у гонар Каліноўскага.

7 сьнежня Згуртаваньне беларусаў Канады зладзіла ў Таронта пікет супраць інтэграцыі Беларусі з Расеяй.

Падчас пікетаваньня над удзельнікамі лунаў бел-чырвона-белы сьцяг, які беларусы Канады пранесьлі па вуліцах Вільні 22 і 23 лістапада падчас ўрачыстасьцяў па перапахаваньні паўстанцаў 1863-1864 гг, перадае Радыё Свабода.

У пікеце прынялі ўдзел Старшыня Галоўнае Ўправы ЗБК доктар Алена Лявончанка, Старшыня Канадыйскага Сэктару Рады БНР Алесь Кот і іншыя актывісты Згуртаваньня.

«Мы ніколі не пагаджаліся і не пагодзімся зараз на інтэграцыйныя дамовы. Мы ведаем сваю гістарычную спадчыну. І мы заўжды казалі: незалежнасьць і воля вышэй за ўсё.

Ніякія хаўрусы нам не патрэбныя. Нам патрэбная вольная краіна, якая разам зь іншымі вольнымі зьвязамі будзе мацаваць сваю незалежнасьць і свабоду.

Мы супраць дамовы з Расеяй. Мы супраць інтэграцыі, якая нясе нам толькі шкоду», — зьвярнуўся ў прамове да беларусаў Алесь Кот.

Тым часам у Менску анансаваная яшчэ адна акцыя пратэсту за выходныя. На наступныя дні заплянаваныя акцыі беларусаў у Вільні, Празе і Нью-Ёрку.