20 кастрычнiка 2020, aўторак, 14:56
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Крымінальны суд Гаагі апублікаваў справаздачу паводле пазову Украіны супраць РФ

5
Крымінальны суд Гаагі апублікаваў справаздачу паводле пазову Украіны супраць РФ

Суд працягне разглядаць абвінавачванні ў новых злачынствах, учыненых ва Украіне.

Суд у Гаазе апублікаваў штогадовую справаздачу аб выніках папярэдніх расследаванняў, між іншым паводле пазову Украіны супраць Расейскай Федэрацыі. Пра гэта паведамляе РБК-Украина са спасылкай на справаздачу Міжнароднага крымінальнага суда.

Такім чынам, на працягу наступнага года суд будзе збіраць дадатковую інфармацыю адносна адпаведнага пазову, узаемадзейнічаць з украінскімі ўладамі, прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці і іншымі зацікаўленымі асобамі.

Акрамя таго, суд працягне разглядаць абвінавачванні ў новых злачынствах, якія былі ўчыненыя ва Украіне.

Нагадаем, раней прадстаўніца Украіны Алена Зеркаль заяўляла, што Расея будзе адказваць у Гаагскім судзе па ўсіх абвінавачваннях у фінансаванні тэрарызму і расавай дыскрымінацыі ў акупаваным Крыме. Тады ж яна адзначыла, што суд ААН не дапусціў спробу Расеі ўхіліцца ад адказнасці.

Акрамя таго, Алена Зеркаль заявіла, што пастановы Міжнароднага суда ААН, які адхіліў усе пярэчанні Расеі ў справе аб фінансаванні тэрарызму і парушэнні правоў чалавека ў акупаваным Крыме з боку, дазваляе Украіне рухацца далей у справе супраць РФ.

Украіна абвінавачвае РФ у пастаўках зброі на акупаваны Данбас, абстрэлах жылых раёнаў Марыупаля і Краматорска, знішчэнні пасажырскага аўтобуса ў раёне Валнавахі, а таксама дыскрымінацыі ўкраінскай і крымскататарскай суполак у акупаваным Крыме. Расея ў гэтым працэсе аспрэчвае юрысдыкцыю Міжнароднага суда ААН.