Сустрэча «нармандскай чацвёркі»: стаў вядомы расклад саміту
6- 8.12.2019, 21:55
- 12,373
Сустрэча прадстаўнікоў «нармандскай чацвёркі» адбудзецца заўтра ў Парыжы.
Стаў вядомы расклад правядзення саміту прадстаўнікоў "нармандскай чацвёркі", які адбудзецца заўтра, 9 снежня, у Парыжы. Пра гэта паведамляе РБК-Украіна;
Заўтра адбудуцца сустрэчы прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага з прэзідэнтам Францыі Эмануэлем Макронам і канцлеркай Нямеччыны Ангелай Мэркель.
Расклад (паводле мясцовага часу):
14:55 - прыезд у Элісейскі палац;
15:05 - сустрэча Зяленскага з Макронам;
15:30 - сустрэча Зяленскага з Мэркель;
16:00 - сустрэча лідэраў краін-удзельніц "нармандскага фармату";
18:45 - сустрэча лідэраў краін-удзельніц "нармандскага фармату" з прадстаўнікамі СМІ.
Адзначым, што канчатковай інфармацыі з нагоды двустаронняй сустрэчы Зяленскага і прэзідэнта РФ Пуціна пакуль няма.
Паводле звестак расейскага журналіста Дзмітрыя Смірнова, у Пуціна заўтра ў Парыжы запланаваная сустрэча з Зяленскім.
Нагадаем, у панядзелак, 9 снежня, у Парыжы адбудзецца сустрэча ў нармандскага фармаце што да ўрэгулявання сітуацыі на Данбасе. Лідэры Украіны, Нямеччыны, Францыі і Расеі ўпершыню за апошнія тры гады збяруцца за сталом перамоў з мэтай зрушыць з месца выкананне менскіх дамоўленасцяў.
Акрамя таго, падчас нармандскага саміту 9 снежня не выключаная двустаронняя сустрэча Уладзіміра Зяленскага і Уладзіміра Пуціна. У працэсе падрыхтоўкі "нармандскага фармату" абмяркоўвалася высокая імавернасць перамоў двух прэзідэнтаў сам на сам на палях саміту. 29 лістапада ў Крамлі пацвердзілі магчымасць такой сустрэчы. У пятніцу, 6 снежня, украінскі прэзідэнт таксама пацвердзіў сустрэчу з Пуціным.