4 траўня 2024, Субота, 22:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Журналісты выявілі падатковыя маніпуляцыі жонкі Пяскова ў ЗША

18
Журналісты выявілі падатковыя маніпуляцыі жонкі Пяскова ў ЗША
ДЗМІТРЫЙ ПЯСКОЎ І ТАЦЦЯНА НАЎКА
ФОТА: КОММЕРСАНТЪ

Таццяна Наўка карысталася падатковымі льготамі.

Былая расейская фігурыстка Таццяна Наўка меркавана незаконна карысталася падатковымі ільготамі, а таксама паказала заведама ілжывыя звесткі пры запаўненні дэкларацый у ЗША, сцвярджаюць цэнтр «Дасье» (праект Міхаіла Хадаркоўскага ў даследчай журналістыцы) і брытанская газета The Guardian. У панядзелак, 11 лютага, яны апублікавалі матэрыялы расследавання аб Наўцы - жонцы Дзмітрыя Пяскова, прэс-сакратара прэзідэнта Расеі, піша «Нямецкая хваля».

Як вынікае з публікацыі, Таццяна Наўка прынамсі да 2013 года запаўняла дэкларацыі ў якасці жонкі фігурыста Аляксандра Жуліна, з якім развялася яшчэ ў 2010 годзе. У ЗША для шлюбных пар прадугледжаныя падатковыя паслабленні, Наўка і Жулін прадаўжалі карыстацца імі праз некалькі гадоў пасля скасавання шлюбу.

Акрамя таго, у лютым 2014 года Тацяна Наўка адкрыла тры банкаўскія рахункі ў Швэйцарыі, а таксама стварыла афшорную кампанію на Брытанскіх Віргінскіх выспах. Законы ЗША абавязваюць у такіх выпадках паведамляць уладам аб сваіх замежных рахунках, але Наўка гэтага не зрабіла.

Наўка парушыла і расейскія законы

Рахунак у Швэйцарыі Таццяна Наўка, відаць, так і не закрыла: некалькі дзён таму журналісты пералічылі на яго 5 еўраў, і грошы дайшлі. Гэта парушае расейскія законы: як жонка дзяржслужбоўцы Наўка не мае права мець рахункі ў замежных банках.

Таксама ў 2014 годзе Наўка набыла дом у элітным пасёлку на Рублёўцы, нерухомасць каштавала ёй 300 млн рублёў. Рынкавы кошт дома ўдвая вышэйшы, таму журналісты цэнтра «Дасье» мяркуюць, што прычынай зніжэння кошту магло стаць ухіленне ад выплаты падаткаў або хабар.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках