11 траўня 2024, Субота, 4:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У лісце Мадуру Папа Рымскі не назваў яго прэзідэнтам

1
У лісце Мадуру Папа Рымскі не назваў яго прэзідэнтам
Фота: Reuters

Пантыфік адзначыў, што выступае за дыялог паміж старанамі ў Венесуэле.

Папа Рымскі Францішак адправіў адказ на ліст аб дапамозе, які на мінулым тыдні атрымаў ад Нікаласа Мадуры, паведамляе ў сераду італійская газета "Кар’ерэ дэла сера", паведамляе "Інтэрфакс".

Са слоў пантыфіка, за апошнія гады спробы знайсці выхад з венесуэльскага палітычнага крызісу не мелі плёну. "На жаль, усе спробы ні да чаго не прывялі, таму што за тым, што было ўзгоднена на сустрэчах, не было канкрэтных захадаў для выканання дамоўленасцяў", - гаворыцца ў лісце.

Пры гэтым пантыфік адзначыў, што выступае за дыялог паміж старанамі, які, аднак, павінен адпавядаць вызначаным патрабаванням. "Гаворка ідзе аб такім дыялогу, у якім стораны канфлікту разглядаюць агульнае дабро вышэй за іншыя інтарэсы і ставяць мэтай дасягненне адзінства і міру", - мяркуе Францішак.

Газета падкрэслівае, што Папа Рымскі ў лісце звяртаецца да Н.Мадуры як да "спадара Мадуры", аднак не называе яго прэзідэнтам Венесуэлы. "Ліст датаваны 7 лютага 2019 года. У ім напісана "спадар", але не "прэзідэнт", - піша выданне.

У мінулы панядзелак адбылася сустрэча дэлегацыі з Венесуэлы і дзяржсакратарыята Ватыкана. Стораны адзначылі, што неабходна як мага хутчэй дасягнуць справядлівага і мірнага пагаднення для выхаду з крызісу пры поўным выкананні правоў чалавека.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках