Домрачава захварэла перад гонкай легенд у Раўбічах
19- 14.02.2019, 21:37
- 18,055
Гонка легенд запланаваная на 17.00 у панядзелак, 18 лютага.
У панядзелак, 18 лютага, у Раўбічах адбудзецца Гонка легенд і афіцыйныя провады з біятлона беларускіх чэмпіёнак Дар'і Домрачавай і Надзеі Скардзіны. Аднак усяго за некалькі дзён да гэтага значнага мерапрыемства Домрачаву падкасіў вірус.
«Гаворачы юным біятланістам пра тое, што нас будуць чакаць гарачыя дзянькі ў Раўбічах падчас «Гонкі легенд» і чэмпіянату Еўропы, я не мела на ўвазе даслоўны сэнс гэтых слоў... (((( Трэба неяк падастыць...» - напісала яна на сваёй старонцы ў Інстаграме.