Беларуска Вольга Мазуронак перамагла ў марафоне ў Ганконгу з новым рэкордам
2- 17.02.2019, 15:57
- 15,194
Для Мазуронак марафон у Ганконгу стаў першым стартам пасля перамогі на чэмпіянаце Еўропы ў Берліне.
Беларуская лёгкаатлетка Вольга Мазуронак стала пераможцай марафону ў Ганконгу, піша pressball.by.
Чэмпіёнка Еўропы прабегла дыстанцыю з новым рэкордам трасы - 2:26.13, апярэдзіўшы на 3 хвіліны і 48 секунд Еунсі Кебічы Чумбу з Бахрэйна і эфіёпку Джамілу Вартэсу Шур (+5.53).
Папярэдні рэкорд трасы летась устанавіла Гулуме Талеса з Эфіопіі (2:29.37), а да Мазуронак перамагчы на марафоне ў Ганконгу еўрапейскім спартоўкам удавалася аж у 2004 годзе: тады перамагла нарвежская бягуха Гітэ Карлсшой.