Cёння «Хартыя-97» - на перадавой барацьбы за Беларусь
7- Павел Севярынец
- 19.02.2019, 8:59
- 51,090
Палітык заклікаў падтрымаць незалежны сайт.
Пра гэта адзін з лідараў аргкамітэта для стварэння партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Павел Севярынец напісаў у «Фэйсбуку»:
«Дарагія сябры! Патрэбная дапамога «Хартыі-97».
Вы, напэўна, ужо ў курсе - некаторыя з заходніх донараў разважылі, што варта палепшыць стасункі з Лукашэнкам - і зрабілі яму падарунак: у некалькі разоў зменшылі фінансаванне самага папулярнага апазіцыйнага партала Беларусі.
Але напраўду сённяшні рэжым - гэта найперш не праблема Польшчы ці Амерыкі. Гэта наша з вамі праблема.
Калі не будзе «Хартыі» - на яе месца прыйдзе не БелТА, а расейская прапаганда. Сёння знішчаць «Хартыю», заўтра - «Нашу Ніву», паслязаўтра – tut.by.
Сёння «Хартыя-97» - на перадавой барацьбы за Беларусь. Яе чытаюць сотні тысяч людзей. Таму прашу падтрымаць «Хартыю».
Вы можаце дапамагчы сайту наступным чынам:
АХВЯРАВАННЕ ПРАЗ PAYPAL:
РАЗЛІКОВЫ МУЛЬТЫВАЛЮТНЫ РАХУНАК ДЛЯ АХВЯРАВАННЯЎ:
Назва банка:Bank Millennium S. A.
Адрас: ul. Stanislawa Zaryna, 2A, 02-593, Warszawa
IBAN: PL 97 1160 0000 2202 0002 1671 1123
SWIFT: BIGBPLPW
Імя ўладальніка рахунку: Fundacja «KARTA '97»
Прызначэнне аплаты: Darowizna na cele statutowe
Звязацца з намі можна праз адрас charter97@gmail.com