19 чэрвеня 2019, Серада, 15:34
Мы ў адной лодцы
Рубрыкі

Заява польскага Фонду міжнароднай салідарнасці ў сувязі з паведамленнямі СМІ аб фінансаванні партала «Хартыя-97»

Аб падтрымцы партала «Хартыя-97».

Міжнародны фонд салідарнасці не прымаў пастановы аб фінансаванні «Хартыі-97» у 2019 годзе, а тым больш аб суме фінансавання, і не паведамляў аб якіх-небудзь пастановах кіраўніцтву партала. Наадварот, Фонд міжнароднай салідарнасці заявіў пра сваю гатоўнасць надаваць далейшую падтрымку парталу і паспрабаваў распачаць дыялог з «Хартыяй-97» аб магчымых формах і прынцыпах супрацоўніцтва сёлета ў адпаведнасці з дзейным заканадаўствам і наяўнымі сродкамі.

Інфармацыя аб суме магчымага фінансавання «Хартыі-97» у 2019 годзе, распаўсюджаная спадарыняй Наталляй Радзінай, з'яўляецца няправільнай. Канчатковы аб'ём падтрымкі залежыць ад формы праекта, магчымасцяў ФМС і гатоўнасці супрацоўнічаць з «Хартыяй», уключаючы працэдуры, прыдатныя да ўсіх партнёраў Фонду міжнароднай салідарнасці. Дыскусія, выкліканая спадарыняй Радзінай, з'яўляецца спробай націснуць на ФМС падчас перамоваў аб супрацоўніцтве сёлета і ўскладніць дасягненне пагаднення.

Працягваючы працу з беларускімі партнёрамі, ФМС шукае ўзаемавыгадныя формы супрацоўніцтва. Фонд хоча, каб яны былі такімі ж эфектыўнымі і рэагавалі на складаныя ўмовы, у якіх дзейнічаюць незалежныя мясцовыя супольнасці, і ў той жа час адпавядалі заканадаўству. Падтрымка «Хартыі-97» павінна разглядацца з гэтага пункту гледжання.

Фонд падтрымлівае мноства незалежных беларускіх інстытутаў. Большасць з іх маюць дыверсіфікаваныя крыніцы фінансавання, што значна палягчае іх функцыянаванне і дапамагае пазбегнуць узаемнага неспрыяльнага ўздзеяння паміж донарам і бенефіцыярам. Партал «Хартыя-97» у апошнія гады страціў падтрымку іншых донараў і не змог атрымаць ніякіх іншых вонкавых рэсурсаў. Нягледзячы на неахвотны падыход іншых донараў да «Хартыі-97», ФМС прапанаваў кіраўніцтву партала дапамагчы дыверсіфікаваць крыніцы фінансавання сёлета. Аднак гэтая прапанова была адхіленая «Хартыяй-97».

Нягледзячы на ранейшую неканструктыўную пазіцыю рэдакцыі «Хартыі-97» і публічныя дыскусіі аб яе фінансаванні, Фонд па-ранейшаму адкрыты для далейшага дыялогу з парталам, каб вызначыць магчымыя формы і аб'ёмы падтрымкі сёлета.

З павагай,

Мацей Фалькоўскі

Прэзідэнт праўлення Фонду міжнароднай салідарнасці