21 верасня 2019, Субота, 2:32
Мы ў адной лодцы
Рубрыкі

Івонка Сурвіла: У асобе Наталлі Радзінай мы адзначаем увесь калектыў легендарнай «Хартыі-97»

3
Івонка Сурвіла: У асобе Наталлі Радзінай мы адзначаем увесь калектыў легендарнай «Хартыі-97»
ІВОНКА СУРВІЛА

Старшыня Рады БНР - аб узнагароджанні медалём да 100-годдзя Беларускай Народнай Рэспублікі.

Журналістка Наталля Радзіна, галоўная рэдактарка «Хартыі-97» учора была ўзнагароджаная медалём да 100-годдзя БНР, піша сайт Рады БНР.

Старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла пракаментавала ўзнагароджанне:

«Наталля Радзіна - гэта, безумоўна, гонар беларускай журналістыкі. Гэты чалавек з'яўляецца ўзорам гераізму і адвагі, смеласці гаварыць праўду і абараняць свабоднае слова, нягледзячы на пагрозы і рэпрэсіі.

У асобе Наталлі Радзінай мы адзначаем увесь калектыў легендарнай «Хартыі-97». Гэта адзін з галоўных беларускіх незалежных і дэмакратычных сродкаў масавай іфармацыі, пры гэтым і адное з самых першых выданняў у беларускім інтэрнэце. Журналісты «Хартыі» шмат гадоў самааддана змагаюцца за свабоду і годнасць усіх беларусаў, рызыкуючы уласнай свабодай і нават жыццём».

Дэкрэт аб узнагароджанні медалём да 100-годдзя БНР быў падпісаны 24 снежня 2018 года. У спіс узнагароджаных увайшло больш за 130 чалавек - палітыкаў, актывістаў, культурных дзеячаў і навукоўцаў з Беларусі, прадстаўнікоў беларускай дыяспары, а таксама замежнікаў.

Вы можаце дапамагчы сайту наступным чынам:

АХВЯРАВАННЕ ПРАЗ PAYPAL:


РАЗЛІКОВЫ МУЛЬТЫВАЛЮТНЫ РАХУНАК ДЛЯ АХВЯРАВАННЯЎ:

Назва банка:Bank Millennium S. A.

Адрас: ul. Stanislawa Zaryna, 2A, 02-593, Warszawa

IBAN: PL 97 1160 0000 2202 0002 1671 1123

SWIFT: BIGBPLPW

Імя ўладальніка рахунку: Fundacja «KARTA '97»

Прызначэнне аплаты: Darowizna na cele statutowe


Звязацца з намі можна праз адрас charter97@gmail.com