5 траўня 2024, Нядзеля, 8:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Washington Post: Трамп збіраецца звольніць кіраўніка нацыянальнай выведкі ЗША

2
Washington Post: Трамп збіраецца звольніць кіраўніка нацыянальнай выведкі ЗША
ДЭНІЭЛ КОЎТС
ФОТА: JOSHUA ROBERTS/REUTERS

Прэзідэнт ЗША незадаволены студзеньскім дакладам Дэніэла Коўтса.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп расчараваны ў працы дырэктара нацыянальнай выведкі ЗША Дэніэла Коўтса, які ўжо амаль два гады займае гэтую пасаду. Многія чыноўнікі Белага дома мяркуюць, што яго хутка звольняць, піша газета The Washington Post са спасылкай на дасведчаныя крыніцы (пераклад - РБК).

Як распавялі суразмоўцы, кіраўнік дзяржавы ніколі не бачыў у Коўтсы набліжанага дарадцы, якому можна давяраць. Але апошнія тыдні Трамп праяўляе ўсё большую незадаволенасць публічнымі заявамі кіраўніка выведкі. На думку прэзідэнта, яны падрываюць палітычны курс ЗША, асабліва ў плане паўночнакарэйскага пытання.

Са слоў аднаго з чыноўнікаў Белага дома, апошні выступ Коўтса ў кангрэсе ЗША аб пагрозах нацыянальнай бяспекі «падарваў» давер Трампа.

Гаворка ідзе пра выступ Коўтса ў канцы студзеня з дакладам, у якім той даў ацэнку глабальным і рэгіянальным пагрозам ЗША. Асаблівы акцэнт быў зроблены на Расеі і Кітаі. Таксама ў ліку краін, якія нясуць пагрозу для ЗША, былі згаданыя Іран і Паўночная Карэя. Пасля дакладу Коўтса Трамп абвінаваціў амерыканскіх выведчыкаў у пасіўнасці і наіўнасці.

Крыніцы газеты на ўмовах ананімнасці адзначылі, што Трамп пакуль не вызначыўся, што рабіць з дырэктарам нацыянальнай выведкі. Найбліжэйшым часам Коўтс не будзе звольнены, аднак прэзідэнт усё ж разглядае магчымасць яго зняцця з пасады, адзначае выданне.

Работнікі адміністрацыі прэзідэнта ЗША паказваюць, што ў Трампа з Коўтсам «напружаныя стасункі цягам ужо доўгага часу». Адная з крыніц паказвае, што нядаўна прэзідэнт пытаўся ў сваіх давераных асоб, хто, на іх думку, мог бы замяніць Коўтса на чале нацыянальнай выведкі.

Прадстаўнік Дэніэла Коўтса адмовіўся ад каментароў.

У палітычнай сістэме ЗША працуе 17 асобных урадавых устаноў, якія займаюцца дзейнасцю выведкі ў інтарэсах ЗША. Усе яны аб'яднаныя ў выведвальную супольнасць Злучаных Штатаў, якой кіруе дырэктар Цэнтральнай выведвальнай управы (ЦРУ). У сваю чаргу, ён знаходзіцца ў непасрэдным падначаленні дырэктару нацыянальнай выведкі краіны. Сярод устаноў супольнасці:

Асобныя службы Дзярждэпартамента ЗША;

Агенцтва нацыянальнай бяспекі (АНБ);

ЦРУ;

дэпартаменты Мінабароны, Мінюста, Мінэнэрга, Мінфіна, міністэрства ўнутранай бяспекі ды іншых устаноў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках