11 траўня 2024, Субота, 3:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Гэта Фаніпаль?» - «Гэта падатковы інспектар Сямёнаў!»

3
«Гэта Фаніпаль?» - «Гэта падатковы інспектар Сямёнаў!»
Иллюстрационное фото Getty Images

Як мянчук адбіўся ад дакучлівых прадаўцоў коўдраў.

Кампанія-лама працягвае абуваць у лапці беларусаў, прапаноўваючы коўдры. Блізу двух гадоў Аляксею на мабільны тэлефон тэлефануюць з адных і тых жа нумароў нейкія жанчыны. Прапануюць пасцельную бялізну, коўдры і запрашаюць на прэзентацыі. Перш за ўсё жанчыны пытаюцца, ці патрапілі яны ў Фаніпаль. І незалежна ад адказу пачынаюць прамаўляць рэкламны тэкст, піша onliner.by.

- У некаторых выпадках казалі, што званок з Гародні, - кажа Аляксей. - Просьбы спыніць турбаваць мяне рэкламай і выдаліць мой нумар з базы, бо я не даваў сваёй згоды на атрыманне рэкламы, нічога не змянілася. Я, некалькі разоў пачуўшы, што тэлефануюць з рэкламнай мэтай, прасіў агучыць мне назву арганізацыі і УНП, ад імя якой вядуцца званкі. У адказ на гэта рэкламшчыкі альбо прадаўжалі распавядаць завучаны рэкламны тэкст, альбо адмаўляліся даць гэтую інфармацыю, спасылаючыся на тое, што не валодаюць такімі звесткамі, альбо проста кладуць слухаўку.

Аляксей усхадзіўся і надумаў высветліць, хто ж тэлефануе раніцамі і вечарамі.

- Мае спробы ператэлефанаваць на пазначаны нумар у працоўны час не мелі поспеху: нумар увесь час заняты, - распавядае ён. - Нарэшце а 5-й раніцы мне ўдалося датэлефанавацца на нумар +375 (25) 799-56-93, дзе аўтаадказчык паведаміў, што я патэлефанаваў у офіс кампаніі «ЛамаГолд» (УНП 590911102). Такім чынам кампанія была ідэнтыфікаваная.

Пасля гэтага Аляксей напісаў у МАРГ і аблвыканкам скаргі. У адказе на зварот яму сказалі, што, маўляў, тавар не разрэкламаваны і не названы.

- Хоць у запісе размоў фігуруе фраза «якасныя тавары для сну». У прынцыпе, зыходам я задаволены. Спадзяюся, больш яны мяне турбаваць не будуць, - рэзюмуе чытач.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках